Верасо́жка, Верасожа — рака ў Беларусі, у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Жалонь (Мухаедаўскага канала).
Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» (15 км). Плошча вадазбору 59 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад былой вёскі Акопы, вусце каля вёскі Ленінскі Пасёлак. Рэчышча ад вёскі Акопы да вусця на працягу 9 км каналізаванае. Асноўны прыток — ручай Верасожка (злева).
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Басейн Жалоні