Хокан Магутны (, ) (забіты ў ) — сын Сігурда Хокансана, хладзірскі ярл, фактычны кіраўнік Нарвегіі ў 970—995 гадах.

Біяграфія Хокан стаў ярлам пасля смерці свайго бацькі, забітага Харальдам II Шэрая Шкура ў 961 годзе. Хокан бег у Данію да двара Харальда I Сінязубага, у якога шукаў падтрымкі супраць Харальда Шэрая Шкура, забітага ў выніку ў 970 годзе. Хокан стаў кіраваць Нарвегіяй як васал Дацкага караля Харальда Сінязубага, але ў сутнасці з'яўляўся самастойным кіраўніком.

У 977 годзе Уладзімір I Святаславіч шукаў у яго падтрымкі супраць свайго брата Яраполка Святаславіча, вялікага князя кіеўскага.

У 975 годзе Харальд Сінязубы распачаў спробу хрысціянізацыі Хокана, які быў язычнікам, супраць чаго той паўстаў і разарваў саюз з Даніяй, перамогшы дацкае войска ў 986 годзе.

Хокан меў мноства жанчын, дочак мясцовай эліты, з якімі праводзіў пару тыдняў і адсылаў дамоў, чым выклікаў рост незадаволенасці сярод насельніцтва.

У 995 годзе Хокан быў забіты сваім рабом Тормадам Каркам, калі хаваўся ад новага прэтэндэнта на кіраванне Нарвегіяй Олафа I Тругвасана.

Яго сынамі былі Эйрык і Свейн.

Спасылкі

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Забітыя манархі Катэгорыя:Кіраўнікі Нарвегіі