Ёнас Білю́нас (; 11 красавіка 1879, в. Нюроніс, Анікштаўская воласць, цяпер , Літва — 8 снежня 1907, Закапанэ, ) — літоўскі пісьменнік, крытык, паэт, публіцыст; родапачынальнік літоўскай лірычнай прозы.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1891—1899 гадах вучыўся ў гімназіі ў Лібаве (цяпер Ліепая). У 1893 годзе памерлі бацькі; зарабляў на жыццё прыватнымі ўрокамі. У 1900 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. У наступным годзе быў выключаны за ўдзел у студэнцкай дэманстрацыі. У 1901—1902 жыў у Лібаве, Шаўлях і Панявежы, зарабляючы ўрокамі. Пісаў для літоўскіх газет. Удзельнічаў у дзейнасці Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. У 1903 годзе ў Лейпцыгу вучыўся ў Вышэйшай камерцыйнай школе. У 1904 годзе ва ўніверсітэце Цюрыха вывучаў літаратуру. У 1905 вярнуўся ў Літву. У тым жа годзе пераехаў лячыцца ад сухот у Закапанэ. Летні час бавіў у Літве (Нюроніс, Разалімас, Качаргіне).

Памёр у Закапанэ; прах у 1953 годзе перавезены ў Літву і пахаваны ў кургане Людзішкей пад Анікшчэй. Аўтар помніка на магіле скульптар Бронюс Вішняўскас (архітэктар Вітаўтас Габрунас).

Творчасць Дэбютаваў у друку ў 1898 годзе. Першая кніга прозы «Розныя аповеды» (, 1906). Аўтар публіцыстычных, літаратурна-крытычных і гісторыка-літаратурных артыкулаў, брашур навукова-папулярнага і палітычнага зместу. Працаваў у газетах «Vilniaus žinios», «Lietuvos ūkininkas», часопісе «Varpas» і іншых літоўскіх перыядычных выданнях.

Першым у літоўскай літаратуры пачаў пісаць пра рабочых, рост класавай свядомасці (апавяданні «Без працы», 1903, «Першая стачка», 1903). У апавяданнях «Светач шчасця» (1905), «Па Нёмане» (1905), у аповесці «Сумная казка» (1907) пісаў пра цяжкае жыццё рабочых. Некалькі апавяданняў сталі класікай літоўскай дзіцячай літаратуры.

Падпісваўся псеўданімамі Jonas Anykštėnas, Jonas Barzdyla, J. Niuronis, Jonas B-nas, Jonas Bežemis, Jonas Gražys, Jonas Žaltys, Jonelis, Kazys Tauškutis.

Творы перакладаліся на беларускую, а таксама на рускую, латышскую, нямецкую, польскую, таджыкскую, шведскую, эсперанта, эстонскую і іншыя мовы.

Выданні

Зборы сачыненняў Raštai. T. 1. — Kaunas: Spaudos fondas, 1937. Raštai. 2 t. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1954—1955. Rinktinė. — Kaunas, 1956 (переиздания 1957; 1958; 1959; 1960). — 88 p.

Зборнікі Įvairūs apsakymėliai. — Tilžė: Aušra, 1906. — 64 p. Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Vilnius: J. Zavadskio spaustuvė, 1908. — 32 p. Žemės gyvenimo reiškiniai. — Berlin, 1923. — 72 p. (издания 1905; 1921) Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Kaunas, 1937. — 73 p. Kliudžiau. — Kaunas: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1946. Raštai. — Kaunas: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1947. Nemunu: apsakymėliai. — Kaunas: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1947. — 98 p. Joniukas. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1948. — 24 p. (переизд. Vaga: 1974; 1979) Laimės žiburys. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1949. — 14 p. Lazda. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1959. — 329 p. Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1963. — 50 p. Žvaigždė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1965. — 70 p. Laimės žiburys: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1965 (переизд. 1976). — 79 p. Apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1967. — 77 p. (переизд. 1984) Liūdna pasaka: kūrybos rinktinė. — Vilnius: Baltos lankos, 1995. — 132 p. — ISBN 9986-403-67-7. Kūdikystės sapnai: kūrybos rinktinė. — Anykščiai: A. Baranausko ir A. Vienuolio-Žukausko memor. muz., 2001. — 121 p. Apsakymai; Eilėraščiai. — Kaunas: SPAB Spindulys, 2001. — 79 p. Kliudžiau: apsakymas vaikams. — Panevėžys: E. Vaičekausko knygyno leidykla, 2003. — 15 p. Proza. — Vilnius: Žaltvykslė, 2004. — 63 p. Kūdikystės sapnai: kūrybos rinktinė / Sudarė, įžangą, tekstus ir paaiškinimus parengė Alma Ambraškaitė. — Utena: Utenos Indra, 2005. — 100 p. — ISBN 9986-711-94-0.

На рускай мове Первая стачка. Рассказы. — Вильнюс: Гослитиздат, 1952. Светоч счастья. Повести и рассказы. — Вильнюс: Вага, 1964.

На эсперанта Mi trafis. Panevėžys: Revo, 1994. 16 p.

Літаратура Lietuvių rašytojai. Bibliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 195—203.

Спасылкі Classic Lithuanian Literature Anthology: Jonas Biliunas LIUDNA PASAKA Мемарыяльная сядзіба Ё. Білюнаса

Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Пахаваныя ў Анікшчэйскім раёне Катэгорыя:Сацыялісты