Хакім Абулькасім Мансур Хасан Фірдаўсі Тусі (, тадж. Ҳоким Абулқосим Мансур Ҳасан Фирдавси Туси; нар. 935, (Іран) — 1020,) — персідскі паэт, аўтар эпічнай паэмы «Шахнамэ» (Кніга цароў), яму прыпісваецца таксама паэма «Юсуф і Зулейха» (біблейска-каранічны сюжэт пра ). Вельмі папулярны і лічыцца нацыянальным паэтам у Іране, Таджыкістане, Узбекістане і Афганістане.
Біяграфія
Нарадзіўся паміж 932 і 936 гадамі ў ваколіцах горада Туса, у Харасане ў шыіцка-ісмаіліцкай сям’і дыхкана, як тады называлі памешчыкаў-феадалаў. Можна меркаваць, што маёнткі Фірдаўсі былі невялікія і толькі з цяжкасцю кармілі іх уладальнікаў, становішча якіх у гэтыя гады няспынных войнаў было вельмі цяжкімФирдоуси — статья из Литературной энциклопедии 1929—1939.
Пра дзяцінства і юнацтва Фірдаўсі звестак амаль няма. Ён атрымаў добрую па тым часе адукацыю, свабодна валодаў абедзвюма літаратурнымі мовамі Ірана той эпохі — арабскай і персідскай, і, магчыма, нават быў знаёмы і з літаратурнай мовай дамусульманскага Ірана — пехлеві .
Фірдаўсі (яго паэтычнае імя перакладаецца як «Райскі») высока цаніў веды: «Да слоў разумных ты шукай шляхі, і свет увесь прайдзі, каб веды там знайсці». Мянушку «Хакім» («мудрэц», «вучоны») ён атрымаў за глыбіню і шырыню сваіх ведаў.
Маладосць Фірдаўсі прыпадае на перыяд гісторыі Ірана, калі мясцовая феадальная арыстакратыя пасля многіх гадоў арабскага панавання вызвалілася ад прыгнёту заваёўнікаў і ў аддаленых частках халіфата зноў захапіла ўладу ў свае рукі.
Доўгі час жыў у Газні, знаходзіўся на службе ў султана Махмуда Газневідскага (якому і прысвяціў «Шахнаме»). Аднак асноўная думка паэмы аб тым, што толькі спадчынныя носьбіты царскай улады маюць на яе права, не спадабалася султану Махмуду, якога больш задавальняла правамернасць сілы, а не спадчыннасці.
Па вядомай легендзе, якая не мае дакладных пацвярджэнняў, султан адмовіўся заплаціць Фірдаўсі за паэму. Гэта моцна раззлавала паэта, і ён напісаў сатыру, у якой дакараў султана паходжаннем ад раба. У выніку, Фірдаўсі быў вымушаны бегчы з краіны ад султанскага гневу і бадзяцца ў беднасці да канца жыццяФИРДОУСИ.
Існуе паданне, паводле якога незадоўга да смерці Фірдаўсі султан Махмуд выпадкова пачуў ад аднаго прыдворнага выразны верш з «Шахнамэ», запытаўся пра аўтара і даведаўся, што верш — з прысвечанай самому Махмуду «Кнігі цароў» знакамітага Фірдаўсі, які цяпер у Тусе пражывае ў беднасці. Махмуд неадкладна распарадзіўся паслаць у Тус для Фірдаўсі багаты падарунак (60000 дырхемаў — па паведамленні Арузія; 60000 чырвонцаў — па позніх паданнях). А Фірдаўсі незадоўга да гэтага памёр. У той самы час, калі праз адну гарадскую браму выносілі для пахавання яго цела, праз другую гарадскую браму ўводзілі вярблюдаў з падарункамі ад Махмуда.
На магіле паэта ў 1934 годзе да тысячагоддзя з дня нараджэння быў узведзены маўзалей.
Зноскі
Літаратура
Истины: Изречения персидского и таджикского народов, их поэтов и мудрецов. Перевод Наума Гребнева. Издательство Наука. Главная редакция восточной литературы. Москва 1968; Спб.: Азбука-классика, 2005. 256 с ISBN 5-352-01412-6 Фирдоуси // Литературная энциклопедия. Т. 11, 1939.
Пераклады На рускую мову Творы Фірдаўсі
Катэгорыя:Таджыкскія паэты Катэгорыя:Персідскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты XI стагоддзя Катэгорыя:Шахнамэ