«Хобіт: Бітва пяці войскаў» () — трэцяя і заключная частка кінатрылогіі «Хобіт» рэжысёра Пітэра Джэксана, экранізацыі аповесці-казкі прафесара Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Сусветная прэм’ера адбылася 1 снежня 2014 года ў Лондане. Выхад фільма ў пракат у Беларусі адбыўся 11 снежня 2014 года.
Гэты фільм, як і ў папярэдніх частках, здымаўся камерамі «RED Epic» з разрозненнем высокай якасці, з частатой 48 кадраў у секунду48 Frames Per Second. Фільм лічыцца перадгісторыяй стужак кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і апошняй экранізацыяй літаратурнага свету Толкіна, паколькі Крыстафер Толкін і Пітэр Джэксан дасягнулі прававога ўрэгулявання, што трылогія «Хобіт» з’яўляецца апошняй адаптацыяй літаратурных твораў Толкіна.
У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж «Warner Bros.» і «New Line Cinema», прэм’еры трох фільмаў пройдуць ва Уэлінгтане, Лос-Анджэлесе і Лондане адпаведна. У фільме апавядаецца пра падзеі, якія адбываюцца ў Каралеўстве Эрэбор, пасля таго, як гномы абудзілі гіганцкага цмока Смаўга, які цяпер ляціць на горад Эсгарот. Велізарная армія гоблінаў пад камандаваннем Азога набліжаецца, неўзабаве адбудзецца вялікая бітва.
Сюжэт Калі атрад з трынаццаці гномаў наймаў хобіта Більба Торбінса ў якасці ўзломшчыка і чатырнаццатага, «шчаслівага», удзельніка паходу да Адзінокай гары, Більба лічыў, што яго прыгоды скончацца, калі ён выканае сваю задачу — знойдзе скарб, які так неабходны правадыру гномаў Торыну. Падарожжа ў Эрэбор, захопленае цмокам Смаўгам каралеўства гномаў, апынулася яшчэ больш небяспечным, чым лічылі гномы і нават Гандальф — мудры чараўнік, які працягнуў Торыну і яго атраду руку дапамогі.
У пагоню за гномамі накіравалася армія оркаў, якіх вядзе старадаўняе зло, што абудзіліся ў руінах Дол-Гулдура, а эльфы і людзі, з якімі Більба і яго таварышам прыйшлася мець справу падчас падарожжа і якія пацярпелі ад жадання гномаў вярнуць свой дом, прад'явілі правы на шчодрую ўзнагароду — частку скарбаў Адзінокай гары. Хутка непадалёк ад Адзінокай гары сустрэнуцца пяць армій, і толькі кровапралітная бітва вызначыць вынікі смелага паходу гномаў.
У ролях Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільмеThe Cast So Far : Персанаж Акцёр / Актрыса Більба Торбінс Марцін Фрымен Гандальф Шэры Іэн Мак-Келен Галадрыэль Кейт Бланшэт Саруман Белы Крыстафер Лі Торын Дубашчыт Рычард Армітыдж Легалас Арланда Блум Таўрыэль Эванджэлін Лілі Балін Кен Стот Бофур Джэймс Несбіт Глоін, бацька Гімлі Пітэр Хэмблтан Доры Марк Хэдлау Норы Джэд Брофі Кілі Эйдан Цёрнер Філі Дын О’Горман Двалін Грэм Мак-Іавіш Оін Джон Калін Бомбур Стывен Хантэр Оры Адам Браўн Біфур Уільям Кірхер Радагаст Буры Сільвестр Мак-Кой Некрамант Бенедыкт Камбербэтч Смаўг, цмок (вобраз і голас) Бенедыкт Камбербэтч Трандуіл Лі Пейс Беарн Мікаэль Персбрант Бард Лучнік Люк Эванс Бургамістр Эсгарота Стывен Фрай Азог Ману Бенет Больг Лаўрэнс Макар Баін Джон Бел Альфрыд Раян Гейдж
Здымачная група Рэжысёр — Пітэр Джэксан; Сцэнарый — Фрэн Уолш, Філіпа Боенс, Пітэр Джэксан, Гільерма дэль Тора, паводле аповесці Дж. Р. Р. Толкіна; Прадзюсары — Кэралін Канінгем, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс, Аператар — Эндру Лесні; Мантаж — ; Мастак-пастаноўшчык — Дэн Хена; Мастак-дэкаратар — Ра Вінсент; Мастакі па касцюмах — Боб Бак, Эн Мэскры, Рычард Тэйлар; Кампазітар — Говард Шор.
Саўндтрэк
Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтак жа як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдніх фільмаў, напісана Говардам Шорам.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт кінатрылогіі «Хобіт»
Афіцыйны блог кінатрылогіі «Хобіт»
Катэгорыя:Фільмы Новай Зеландыі 2014 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2014 года Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы 2014 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Фільмы пра драконаў Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джона Рональда Руэла Толкіна Катэгорыя:Фільмы Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Філіпы Боенс Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Гільерма дэль Тора Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Говард Шор Катэгорыя:Фільмы MGM