П’ер Марыя Фелікс Жанэ (; 30 мая , Парыж — , там жа) — французскі псіхолаг, псіхіятр, неўрапатолаг.

Выпускнік Парыжскага ўніверсітэта, вучань Жана Мартэна Шарко. Спачатку працаваў у Гаўры, затым перабраўся ў Парыж. З 1890 года — кіраўнік псіхалагічнай лабараторыі ў клініцы Сальпетрыер (Парыж). У 1892 годзе абараніў дысертацыю «Ментальны стан істэрыкаў» (). З 1898 года выкладаў у Сарбоне, у 1902—1936 гадах прафесар псіхалогіі ў Калеж дэ Франс. Ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта (1936).

Зноскі

Катэгорыя:Псіхолагі Францыі Катэгорыя:Псіхіятры Францыі Катэгорыя:Неўролагі