Ра́дасць (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета.

Геаграфія Размешчана за 500 м на паўднёвы ўсход ад левага берага ракі Лясной, і за 500 м на паўночны захад ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (), за 4,5 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 32 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы. У складзе ААТ «Відамлянскае».

Гісторыя У наваколлі вёскі захаваўся курганны могільнік — помнік археалогіі VIII—X стагоддзяў.

1773: вёска паводле інвентару, уладанне М. Сцярпінскай, дзейнічала крама. сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтка Баршчэва ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць графаў Грабоўскіх. 1845: паводле інвентару маёнтку ў вёсцы 25 двароў, 199 сялянскіх душ, 11 дзесяцін сядзібнай, 276 дзесяцін ворыўнай зямлі і 46 дзесяцін лугу. 2-я палова XIX ст.: сяло ў Камянец-Літоўскай воласці таго ж павета і губерні Расійскай імперыі. 1885: 30 двароў, 324 жыхары, школа граматы. 1897: паводле перапісу ў складзе Радаснай сельскай грамады, 53 двары, 375 жыхароў, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Дзейнічала царква, якой належала 51 дзесяціна зямлі, у тым ліку 19,5 дзесяцін ворыўнай зямлі, у парафію ўваходзілі 202 двары (1632 жыхары). 1905: 350 жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча (54 вучні). 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства міжваеннай Польшчы. 1923: 32 двары, 153 жыхары. Побач месцілася калонія Радасць-Пагост, 1 двор, 9 жыхароў. 1924: адкрыта школа з польскай мовай навучання. 1939: у складзе Брэсцкай вобласці БССР. 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 71 двор, 389 жыхароў. 1948: у пачатковай школе 55 вучняў. 1949: арганізаваны калгас «Вялікая Радасць», пазней вёска ў калгасе «Кастрычнік». 1960: 254 жыхары. 1961: у Камянецкім пассавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 1964: у Камянецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 1970: 186 жыхароў, у калгасе імя Кірава. 1985: у Відамлянскім сельсавецеРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов.

Насельніцтва

Інфраструктура Працуе бібліятэка, крама.

Дзейнічае фальклорна-этнаграфічны калектыў «Радасць».

Крыніцы

Літаратура С. 78—79.

Спасылкі

Катэгорыя:Відамлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна