Аста Нільсен (, народжаная Аста Сафі Амалія Нільсен Asta Sofie Amalie Nielsen; ,  — , ) — дацкая нямога кіно, якая атрымала прызнанне ў Германіі. У Расіі была прызнана самай папулярнай актрысай да 1914 года.

Біяграфія

Аста Нільсэн вырасла ў Швецыі і Даніі. Яшчэ дзіцем яна пазнаёмілася са светам тэатра. З 1902 Аста Нільсэн пастаянна працавала ў Капенгагене. Першы ж фільм з яе ўдзелам «» (Afgrunden, 1910) забяспечыў ёй і рэжысёру кантракт на вытворчасць некалькіх фільмаў у Германіі, які пасля быў падоўжаны да 1915 года.

У пачатку Аста Нільсэн здымалася толькі ў фільмах свайго мужа рэжысёра Урбана Гада. Гэта былі пераважна ролі супярэчлівых жанчын, чыё паводзіны не адпавядала грамадскім нормам, як, напрыклад, у фільме «» (Der fremde Vogel, 1911) ці «» (Die arme Jenny, 1912). Але Нільсэн дэманстравала таксама талент у камічных ролях: роля ў фільме «» (Engelein, 1914) вырабіла такі фурор, што быў зняты працяг фільма.

У 1916 году Аста Нільсэн з’ехала ў Данію і вярнулася ў Германію толькі пасля заканчэння Першай сусветнай вайны. Цяпер яна здымалася пераважна ў экранізацыях літаратурных і драматычных твораў. У 1920—1922 годзе яна выступіла прадзюсарам трох уласных фільмаў, згуляўшы загалоўную ролю ў адным з іх, у «» (Hamlet, 1921). Набылі прызнанне вобразы жанчын з ніжэйшых слаёў грамадства, згуляныя Астай Нільсэн у «» (Die freudlose Gasse, 1925) Георга Вільгельма Пабста і «» (Dirnentragödie, 1927) .

У 1923—1930 гады была жонкай і партнёрам рускага акцёра .

Аста Нільсэн была прызнанай зоркай нямога кіно і лічылася адным з першых секс-сімвалаў. Яе кінакар’ера скончылася са з’яўленнем гукавога кіно, у якім яна знялася толькі адзін раз. Нільсэн звярнулася да тэатра, а ў 1946 годзе апублікавала аўтабіяграфію «Маўклівая муза» (Die schweigende Muse)Asta Nielsen: Die schweigende Muse — Lebenserinnerungen. Carl Hanser, München 1977, ISBN 3-446-12420-9..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы нямога кіно Германіі Катэгорыя:Актрысы нямога кіно Даніі