Каркасны шлем, або шпа́нгенхельм () — тып шлема, распаўсюджаны ў германскіх народаў ранняга Сярэднявечча (асабліва ў VI—VII стст.).
Форма стажковая. Канструкцыя складалася з каркасу з металічных (бронзавых ці жалезных) палос, пакрытага меднымі ці рогавымі пласцінамі або скурай, або са скляпаных разам 4—6 металічных пласцін, умацаваных разам такімі палосамі (Spangen, адсюль назва). Каркас мог заставацца непакрытым. Маглі дадавацца шчокі, напатылічнік, лічына і г.д. Адзначаюцца анімалістычныя ўпрыгожанні, якія ў германскіх народаў маглі мець квазі-геральдычную функцыю.
Такія шлемы былі ва ўжытку на землях Германіі, Швецыі, Брытаніі, Астгоцкай Італіі, таксама ў Францыі і на Балканскім паўвостраве. Мяркуючы па адноснай рэдкасці знаходак, магчыма, што ў часы варварызму такімі шлемамі карысталіся толькі асобы вышэйшага сацыяльнага становішчаStephen V. Grancsay. A Barbarian Chiftain's Helmet // The Metropolitan Museum of Art Bulletin, New Series, Vol. 7, No. 10 (Jun., 1949), pp. 272—281. Таксама: С. 26., хоць існуе і такое меркаванне, што германскія народы доўгі час пагарджалі «празмернай» асабістай абаронай у баі.
Ацалелымі ўзорамі з’яўляюцца, напрыклад, шлем з Джыльяновы (каля Арконы, Італія)Шлем VI ст. Каркас з медных палосаў з накляпанымі жалезнымі пласцінамі., шведскія шлемы са шведскай Ультунскай серыі (пляцоўкі Вальсгард, Вендэль), англасаксонскія шлемы з Са́тан-ХуШлем з жалезных пласцін з далучанымі шчокамі, напатылічнікам і маскай. Упрыгожаны бронзавымі накладкамі. Быў знойдзены ў 1939 у карабельным пахаванні VII ст. (Sutton Hoo — Сатан-Ху, Сафалк, Вялікабрытанія). Відаць, належаў усходнеанглійскаму каралю Рэдвальду (Raedwald)., КопергейтаШлем VIII ст. з дзвюма навяснымі шчокамі і кальчужным напатылічнікам., Беты-ГрэйнджШлем сярэдзіны VII ст. з жалезным каркасам, пакрытым рогавымі пласцінамі., магчыма, з Дамфрысшыра (Dumfriesshire) і іншыя.
Літаратура
Катэгорыя:Шлемы