Я́блычная кіслата, гідраксібурштынавая кіслата, 2-гідраксібутанавая кіслата — двухасноўная аксікарбонавая кіслата, HOOCCH(OH)CHCOOH. Упершыню вылучана з няспелых яблыкаў шведскім хімікам К. Шэеле ў 1785 годзе.

Яблычная кіслата існуе ў выглядзе двух стэрэаізамераў (D- і L-яблычная кіслоты) і рэцэмата (D, L-яблычная кіслата)Артыкул на сайце ХиМиК.ру . Яблычная кіслоты — бясколерныя крышталі. Тэмпература плаўлення 100 °С рэцэмата і 130,8 °C стэрэаізамераў.

У прыродзе У прыродзе распаўсюджана L-яблычная кіслата. У свабодным стане ўтрымліваецца ў пладах раслін (напрыклад, кіслыя яблыкі, вішня, агрэст, рабіна, барбарыс звычайны і інш.). Таксама яблычная кіслата сустракаецца ў вегетатыўных органах таўсцянкавых і іншых сукулентаў. У выглядзе солей кальцыю утрымліваецца ў тытуню і ў невялікай колькасці ў віне.

Атрыманне D,L-яблычную кіслату атрымліваюць аднаўленнем з вінаграднай кіслаты, гідролізам D,L-бромбурштынавай кіслаты, аднаўленнем з эфіраў з наступным гідролізам і інш. D-яблычная кіслата атрымліваецца у невялікай колькасці пры аднаўленні D-віннай кіслаты і таксама адначасова з L-яблычнай кіслатой ў выніку расшчаплення рэцэмата. L-яблычную кіслату вылучаюць з прыроднай сыравіны.

Выкарыстанне L-яблычную кіслату выкарыстоўваюць ў вытворчасці віна, фруктовых напояў, кандытарскіх вырабаў у якасці смакавай дабаўкі і рэгулятара кіслотнасці (pH). Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе некаторых лекавых сродкаў (прэпараты ад хрыпаты, слабільныя сродкі).

Літаратура

Спасылкі Артыкул на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Оксікіслоты Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі Катэгорыя:Лекавыя сродкі