Іван Сцяпанавіч Яжкоў (; — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сяржант. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).
Біяграфія І. С. Яжкоў нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Чараватава (Дзівееўскі раён Ніжагародскай вобласці). У горадзе Кулябакі атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на 2-м Беларускім фронце.
Памочнік камандзіра ўзвода 563-га стралковага палка (153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-гі Беларускі фронт) сяржант І. Стралкоў вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Бася ў раёне вёскі Рудзіца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Група байцоў, у складзе якой быў І. Стралкоў, пераадолела водную перашкоду і ўступіла ў бой за плацдарм. У рашаючы момант бою сяржант І. Стралкоў сваім целам закрыў амбразуру дзота праціўніка і цаной свайго жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.
Быў пахаваны на месцы бою, пазней перапахаваны на брацкіх могілках у вёсцы Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года сяржанту І. С. Стралкову пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць Імем героя названая плошча ў горадзе Кулябакі Ніжагародскай вобласці (Расія). Імя Героя прысвоена піянерскай дружыне ДУА «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа школа»Сайт ДУА «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа» ў аграгарадку Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці (Беларусь).
Літаратура
Спасылкі
Сайт Администрации Кулебакского района Нижегородской области Тетерин М. Герои прорыва // Сайт Дрыбінскай раённай газеты «Савецкая вёска»
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці