У POSIX-сістэмах, SIGALRM — сігнал, які дасылаецца працэсу пры завяршэнні часу, які папярэдне быў зададзены функцыяй alarm().
SIGALRM — цэлалікавая канстанта, вызначаная ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў выкарыстоўваюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.
Этымалогія SIG — агульны прэфікс сігналаў, ALRM — скарочанае напісанне — трывога, сігнал будзільніка.
Ужыванне Праграмы звычайна ўжываюць SIGALRM пры рэалізацыі тайм-аўту для доўгачасовай аперацыі, ці выканання аперацыі праз пэўныя інтэрвалы часу.
SIGALRM пасылаецца ядром праз цэлую колькасць секунд пасля выкліку alarm(). Часам гэты механізм выкарыстоўваецца для рэалізацыі функцыі sleep().
Гл. таксама SIGVTALRM SIGPROF