Горна, канал Горна — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Сож.
Даўжыня ракі 20 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 109 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Багданавічы, вусце за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ворнаўка. Ад вытоку да сажалкі ў вёсцы Расохі (11,3 км) рэчышча каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Кармянскага раёна