Марыя Якаўлеўна Баравік (нар. , вёска Праабражэнка, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская паэтка, драматург.

Біяграфія Вучылася ў Перадольскай сямігодцы, потым у Падсвільскай сярэдняй школе. У 1978 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў Падсвільскім Доме культуры, у рэдакцыі глыбоцкай раённай газеты «Шлях перамогі» (зараз «Веснік Глыбоччыны»), працавала кіраўніком гуртка «Юны экскурсавод» Падсвільскага цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій.

Пачынаючы з 1965 г. друкавалася ў газетах «Шлях перамогі», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», «Голас Радзімы», «Знамя юности», «ЛіМ», «Наша слова», «Народнае слова», у часопісах «Маладосць», «Родная прырода», «Бярозка», «Вясёлка», «Роднае слова» і інш.; у калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Самавар у лесе», у альманахах «Край», «Далягляды», «Ратуша».

Піша і для дзяцей — казкі, загадкі, вершы. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1992 года. Жыве ў Падсвіллі.

Бібліяграфія «Поле долі» (1985) «Вір пяшчоты і журбы (1995)

Крыніцы

Літаратура Баравік Марыя // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 548—549.

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Постаці Падсвілля