Чыгозэ Удожы (; нар. , , Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Віхрэн» з Санданскага.
Клубная кар’ера У маладым узросце трапіў у балгарскі клуб «Віхрэн» з горада Санданскі. Добрая гульня за гэты клуб прыцягнула ўвагу больш моцнага клуба — сафійскага ЦСКА, куды Удожы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Балгарыі. Усяго правёў у Балгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.
У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады гуляў за «Астэрас». Улетку 2011 года апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры апынуўся не вельмі паспяховым. Улетку 2012 года вярнуўся ў Грэцыю.
У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Футбол. Минское "Динамо" подписало контракт с Шикозе Удоджи. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазіцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным з лідараў «Дынама», у сезоне 2014 забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач.
У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Дынама»Чигозе Удожи продлил контракт с минским "Динамо" . У першай палове сезона 2015 нярэдка з’яўляўся на полі, толькі выходзячы на замену, але пазней вярнуў месца ў стартавым складзе. Выдатна правёў канец сезона, у апошніх шасці матчах чэмпіянату забіў 8 галоў, што дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце 2015.
У студзені 2016 года пакінуў «Дынама» па дамоўленасці бакоўЧигозе Удожи покинул минское "Динамо". Неўзабаве стаў іграком клуба «Цындаа Чжунэн» з другога кітайскага дывізіёнаЧигозе Удоджи подписал контракт с китайским "Циндао Чжуннэн".
У 2017 годзе вярнуўся ў Еўропу, падпісаўшы кантракт з нарвежскім клубам «Лілестром». У студзені 2018 года перайшоў у грэчаскі «Платаніяс». У ліпені 2018 далучыўся да кіпрскага клуба «Эносіс», які выйшаў у Першы дывізіён. Сезон 2021/22 правёў у другім кіпрскім дывізіёне за «Ахіронас Ліяпетрыу», летам 2022 года далучыўся да англійскага клуба «Уэлінг Юнайтэд», аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у балгарскі «Віхрэн», дзе пачынаў дарослую кар’еру.
Міжнародная кар’ера Не маючы шанцаў трапіць у зборныя Нігерыі, у 2006 прыняў прапанову атрымаць балгарскае грамадзянства і выступаць за зборную гэтай краіны. Але, згуляў толькі ў адным матчы за моладзевую зборную Балгарыі (у 2007 годзе супраць Грэцыі, дзе забіў два мячы), пасля чаго адмовіўся ад выклікаў у зборную гэтай краіны«Еще Маскант приглашал меня в «Динамо»». Offside.by знакомится с Чигозе Удожи.
Дасягненні Чэмпіён Балгарыі: 2007/08 Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2008 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі ФК Віхрэн Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Астэрас Трыпаліс Катэгорыя:Ігракі ФК Астра Джурджу Катэгорыя:Ігракі ФК Брашоў Катэгорыя:Ігракі ФК Платаніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Атрамітас Афіны Катэгорыя:Ігракі ФК Арыс Салонікі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Цындаа Чжунэн Катэгорыя:Ігракі ФК Лілестром Катэгорыя:Ігракі ФК Эносіс Неон Паралімні Катэгорыя:Ігракі ФК Ахіронас Ліяпетрыу Катэгорыя:Ігракі ФК Уэлінг Юнайтэд