Баро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — вёска Бароўка.

Утвораны 31 ліпеня 1995 года ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі з часткі Каменскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2902 чалавекі, з іх 67,8 % — беларусы, 23,5 % — рускія, 5,7 % — украінцы, 0,7 % — палякі, 0,5 % — татары, 0,4 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2491 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1995 годзе