Міністэ́рства лясной гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстанне. Міністр лясной гаспадаркі прызначаецца і здымаецца з пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Структура Апарат — 5 аддзелаў, 3 упраўленні; 6 абласных лесагаспадарчых аб’яднанняў; Прадпрыемствы — «Белдзіпралес», «Белдзяржлес», «Белдзяржпаляванне», «Беллесекспарт»; Установы — «Беллесаабарона», «Беллесрад» і лясны селекцыйна-насенневодчы цэнтр; Вучылішча кадраў лясной гаспадаркі; «Беларуская лясная газета» (), часопіс «Лясная і паляўнічая гаспадарка» ().
Задачы Паводле Часткі 3 Уставы міністэрства мае наступныя задачы: парадкаванне выкарыстання, аховы, абароны і аднаўлення лясоў і палявання; парадкаванне дзейнасці лясных і паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных устаноў; нагляд за выкарыстаннем, аховаю і аднаўленнем лясоў, паляваннем; забеспячэнне акупнасці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак; забеспячэнне спажыўцоў драўнінай і лесаматэрыяламі; лесаўладкаванне.
Паўнамоцтвы Паводле часткі 5 Статуту МЛГ валодае паўнамоцтвамі на: выданне ведамасных пастановаў; запыт звестак ва ўстановах; падачу позвы ў суд аб спагнанні за шкоду лесу, дзікім жывёлам і асяроддзю іх пражывання; ухваленне пастановаў аб спыненні шкоднай лесу, дзікім жывёлам і асяроддзю іх пражывання дзейнасці.
Міністры Георгій Андрэевіч Маркоўскі (1990—1994) Валянцін Паўлавіч Зорын (1994—2001) Пётр Міхайлавіч Сямашка (2004—2009) Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч (2010—2018) Віталь Аляксандравіч Дрожжа (5 красавіка 2018—2022) Аляксандр Антонавіч Кулік (1 жніўня 2022 — 23 ліпеня 2026Указ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 252 «Об А. А. Кулике») Сяргей Станіслававіч Ульдзіновіч (з 23 ліпеня 2026Указ Президента Республики Беларусь от 23 июля 2026 года № 253 «О С. С. Ульдиновиче»)
Крыніцы
Спасылкі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі
Лясной гаспадаркі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Вуліца Мяснікова (Мінск)