Тэрмін Інтэрніраванне італьянцаў у ЗША прымяняецца да практыкі інтэрніравання неграмадзян італьянскага паходжання, якія пражывалі на тэрыторыі ЗША падчас Другой сусветнай вайны. У адрозненне ад японцаў ЗША, якія таксама прайшлі праз інтэрніраванне, італьянцы не атрымалі кампенсацыі ад дзяржавы. Але ўлады ЗША інтэрніравалі толькі тых італьянцаў, якія не паспелі атрымаць амерыканскае грамадзянстваJames Brooke. An Official Apology Is Sought From U.S. // The New York Times. August 11, 1997. У 2010 г. штат Каліфорнія афіцыйна папрасіў прабачэння за парушэнні правоў італьянскіх эмігрантаўSteve Chawkins. State apologizes for mistreatment of Italian residents during WWII // Los Angeles Times, August 23, 2010.
Пасля таго як пачалася Другая сусветная вайна, ФБР ЗША пачало складаць спіс патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, якіх было трэба арыштаваць у небяспечны для краіны момантHarris, citing Alan Cranston, «Enemy Aliens» (1942) II, Common Ground (No. 2) III.. Згодна з Пракламацыяй 2527 прэзідэнта ЗША Ф. Д. Рузвельта, кожны імігрант з Італіі ва ўзросце ад 14 год, які не паспеў прайсці працэдуру натуралізацыі, аб’яўляўся «патэнцыяльна небяспечным чужынцам» (alien enemy — літаральна «імігрант з варожай краіны»)Пракламацыя 2527 // Гісторыя ЗША ў дакументах: пераклады на беларускую. Мн., 2014. С. 27-29.. Ніякіх выключэнняў для палітычных бежанцаў ці ідэйных антыфашыстаў не было зроблена. Адпаведна загаду 9066, патэнцыяльна небяспечныя чужынцы мелі быць ізаляваны і выключаны з зон, дзе яны патэнцыяльна маглі ажыццяўляць сабатаж, шпіянаж ці тэрарызм. Да чэрвеня 1942 г. ФБР арыштавала 1521 італьянца, якія не паспелі атрымаць грамадзянства ЗША, але інтэрніраваны былі толькі прыкладна 250 чалавек. У кастрычніку 1942 г. стаўленне ўрада ЗША да італьянскіх імігрантаў палепшылася, і многія абмежаванні па пракламацыях 2525 і 2527 былі знятыNew York Times, October 13, 1942. 8 верасня 1943 г. Італія капітулявала, і гэта стала прычынай вызвалення інтэрніраваных італьянскіх імігрантаў у ЗША.
7 лістапада 2000 г. Кангрэс ЗША прыняў «Акт аб парушэнні грамадзянскіх правоў амерыканскіх італьянцаў падчас вайны». У гэты ж дзень генеральны пракурор ЗША перадаў справаздачу з падрабязным апісаннем дзеянняў улады Злучаных Штатаў супраць італьянскіх імігрантаў КангрэсуA Review of the Restrictions on Persons of Italian Ancestry During World War II . Былі прыняты некаторыя іншыя меры па рэабілітацыі італьянцаў, якія прайшлі інтэрніраванне падчас Другой сусветнай вайныNew York legislators discuss Italian American internment.
Гл. таксама
Інтэрніраванне немцаў у ЗША Інтэрніраванне японцаў у ЗША Інтэрніраванне японцаў у Канадзе Дэпартацыі ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР
Дадатковая літаратура і крыніцы
Brandon, Michael. Legal Control Over Resident Enemy Aliens in Time of War in the United States and in the United Kingdom // The American Journal of International Law, volume 44, issue 2, pages 382—387, April 1950; Di Stasi, Lawrence. Una Storia Segreta: The Secret History of Italian American Evacuation and Internment during World War II. Berkeley: Heyday Books, 2004; Hacker, Doug. Aliens in Montana // American History Illustrated, June 2001, pages 32—36; U.S. Department of Justice: Wartime Violation of Italian American Civil Liberties
Катэгорыя:Гісторыя ЗША Катэгорыя:Другая сусветная вайна Катэгорыя:Правы чалавека Катэгорыя:Італія Катэгорыя:Дэпартацыі