Ігар Шумілаў (нар. , Азярцо, Мінскі раён) — беларускі футбаліст (абаронца) і суддзя.

Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2010 года гуляў за дубль клуба. Другую палову сезона 2012 правёў у Другой лізе ў фарм-клубе «Мінск-2». У сезоне 2013 вярнуўся ў асноўную каманду, звычайна гуляючы за дубль. 24 чэрвеня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы увесь матч з мазырскай «Славіяй» (3:2). Усяго ў сезоне 2013 правёў 4 матчы ў аснове.

У сезоне 2014 стаў часцей прыцягвацца да асноўнага складу. Звычайна выхадзіў на замену, але часам з’яўляўся на полі і ў стартавым складзе. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»Шумилов продлил контракт с «Минском». У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы.

У пачатку 2017 года стаў капітанам каманды, аднак у чэрвені 2017 года разарваў пагадненне з «Мінскам»"Минск" расторг контракт с Игорем Шумиловым. У ліпені 2017 года папоўніў склад мінскага «Тарпеда»Игорь Шумилов стал игроком минского "Торпедо", дзе стаў трывалым іграком асновы. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе, у чэрвені не гуляў з-за траўмы, а з верасня з’яўляўся на полі нерэгулярна. У сезоне 2019 быў асноўным абаронцам, толькі ў маі не гуляў з-за траўмы.

У ліпені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»Шумилов сменил столичное "Торпедо" на "Рух". У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2020 года не прыцягваўся да міжсезонных збораў і афіцыйных матчаў каманды, а ў маі 2020 года кантракт з «Рухам» па пагадненні бакоў быў разарваны"Рух" расторг контракт с Шумиловым.

З 2021 года працуе ў якасці футбольнага суддзі. У красавіку 2022 года быў упершыню прызначаны на абслугоўванне матча Вышэйшай лігіИгорь Шумилов впервые обслужит матч высшей лиги в качестве главного арбитра.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Мінск 2 0 2011 дубль Мінск 28 0 2012 (1) дубль Мінск 17 5 2012 (2) Д3 Мінск-2 18 1 2013 Д1 Мінск 4 0 2014 Д1 Мінск 17 1 2015 Д1 Мінск 19 0 2016 Д1 Мінск 10 0 2017 (1) Д1 Мінск 5 0 2017 (2) Д2 Тарпеда 15 1 2018 Д1 Тарпеда 19 1 2019 (1) Д1 Тарпеда 12 0 2019 (2) Д2 Рух 11 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Футбольныя суддзі Беларусі