Пералеска, Пячоначніца, Пралеска (Hepatica) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовыя.

Апісанне Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лопасцевае (нагадвае печань, адсюль другая назва), скурыстае, доўгачаранковае. Кветкі адзіночныя, правільныя, сінявата-ліловыя або белыя. Плод — шматарэшак. Лекавыя, дэкаратыўныя расліны.

Арэал Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і на ўсходзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — . Трапляецца ў лясах, на палянах, узлесках. Вырошчваюць як дэкаратыўныя расліны .

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Казяльцовыя (падсямейства)