Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч (16 студзеня (28 студзеня) 1897, мястэчка Гавязна, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Вішнявец Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 3 красавіка 1974, Баранавічы) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання.
Біаграфія Паходзіў з сялян. З 1916 года служыў у арміі. З 1920 года — удзельнік рэвалюцыйнага руху (спачатку ў камсамоле, а з 1925 года — у КПЗБ). 30 кастрычніка 1925 года за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны і прыгавораны надзвычайным судом да пакарання смерцю. У далейшым прыгавор заменены на 15 гадоў турэмнага зняволення, з якіх 10 гадоў ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры. Выйшаў на волю ў верасні 1939 годзе дзякуючы вызваленню Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй. З верасня 1939 года — на савецкай і гаспадарчай рабоце. У 1940 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання. У 1941—1945 гадах добраахвотнікам змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у горадзе Баранавічы.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі.
Памяць У 1988 годзе адна з новых вуліц горада Баранавіч была названа ў яго гонар з адкрыццём мемарыяльнай мармуровай прамавугольнай у плане светла-шэрага колеру дошкі з надпісам: «Вуліца носіць імя актыўнага ўдзельніка падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусі у 20-30-ыя гг., аднаго з першых прадстаўнікоў заходнебеларускага народа ў Вярхоўным Савеце СССР у 1940-46 гг., удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сяржанта Рафаіла Іванавіча (1897—1974 гг.)»Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы .
Крыніцы
Літаратура
Революционный путь компартии Западной Белоруссии — Мн., 1966. У суровыя гады падполля — Мн., 1958. Гады выпрабаванняў і мужнасці — Мн., 1973. Янка Брыль Партрэт старэйшага таварыша // Маладосць. 1958. № 12. С. 120—137.
Спасылкі Сержант Рафаил Иванович // Праект «Память народа» Тамара Праль-Гуль Прыгавораны да расстрэлу // Нясвіжскія навіны
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слуцкім павеце Катэгорыя:Маёры СССР