Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат — спектакль з рэпертуара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі ў жанры трагіфарса, пастаўлены ўкраінскім рэжысёрам Сяргеем Паўлюком паводле п'есы ўкраінскага аўтара Віктара Понізава «Бегчы з Эльсінора».
Прэм'ера адбылася 16 мая 2013.
Сюжэт
Анонс спектакля на сайте РТБД :
Знакаміты твор сусветнай драматургіі «Гамлет» Уільяма Шэкспіра натхніў украінскага драматурга Віктара Понізава на новае прачытанне. Атрымаўся Гамлет навыварат.
Праз 400 гадоў героі адной з самых крывавых п'ес аўтара ўзбунтаваліся і вырашылі пад кіраўніцтвам Гамлета ісці насуперак сюжэту, не падпарадкоўваючыся радку, «што напісаў Уіл пракляты». Яны стаміліся ад кровапраліцця і помсты і мараць жыць сваім жыццём па-за сюжэтам. У выніку нявінная гульня ператвараецца ў страшную трагедыю.
Усё ўжо прадвызначана, лёс не змяніць? Нямы крык галоўнага героя Гамлета «Быць альбо не быць?» становіцца асноўным пытаннем для ўсіх, хто насяляе Эльсінор. А ці не прасцей за ўсё — бегчы адсюль?
Гісторыя стварэння Першапачаткова спектакль "Гамлет" паводле п'есы Віктара Понізава "Бегчы з Эльсінора" быў пастаўлены ў Херсонскім абласным акадэмічным музычна-драматычным тэатры імя Н. Куліша ў 2010 годзе. Гэта была супольная пастаноўка рэжысёра Сяргея Паўлюка і рэжысёра па пластыцы Уладзіславы Белазоранка.
У Беларусі спектакль з'явіўся дзякуючы творчым сувязям між РТБД і ХААМДТ, якія ўсталяваліся пасля ўдзелу РТБД ў міжнародным тэатральным фестывалі "Мельпамена Таўрыі", дзе тэатр удзельнічаў са спектаклем "Адвечная песня"; а таксама праз асабістую ініцыятыву Ігара Сігава, тагачаснага дырэктара РТБД.
Апрача Херсона і Мінска, Сяргей Паўлюк ставіў спектакль паводле п'есы Віктара Понізава і ў Румыніі. Але гэтыя пастаноўкі не былі звычайнымі "пераносамі" спектакляў. У кожнай краіне спектакль ствараўся наноў, мяняўся ў залежнасці ад рэгіёна. У РТБД рэжысёр працаваў з мастаком-пастаноўшчыкам Аленай Ігрушай, якая ўнесла свае карэктывы ў сцэнаграфію. Паводле словаў рэжысёра, ва Украіне ён ставіў спектакль пра ўкраінцаў, у Румыніі - пра румын, у Беларусі - пра беларусаў. :
Творчы склад Рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Паўлюк Сцэнаграфія і музыка — Сяргей Паўлюк Мастак па касцюмах — Алёна Ігруша Пластыка — Уладзіслава Белазоранка
Дзеючыя асобы і выканаўцы Гертруда — Анастасія Баброва, Ганна Палупанава Гамлет — Кірыл Навіцкі Гарацыо — Мікалай Стонька Лаэрт — Марат Вайцяховіч Афелія — Вольга Скварцова, Ганна Семяняка, Гражына Янулевіч Кароль — Канстанцін Воранаў Клаўдзій — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў Палоній — Сяргей Шымко, Віктар Багушэвіч Разэнкранц — Ілля Ясінскі Гільдэнстэрн — Дзмітрый Давідовіч Смерць — Марыя Пятровіч Марцэл — Сяргей Здаранкоў
Крыніцы
Спасылкі
Старонка спектакля на сайце РТБД Театр навыворот: премьера в РТБД Помста Уільяму “двойчы навыварат” Быть или не быть: белорусский Гамлет в шинели и противогазе Замахнулись на Вильяма нашего Шекспира Украинский режиссёр Сергей Павлюк: «Меня до сих пор называют молодым и перспективным? Слава Богу!» Апафігей у Дацкім каралеўстве Гамлет по-белорусски - вот в чем вопрос!
Катэгорыя:Спектаклі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі