Сан-Педру-і-Сан-Паўлу () — архіпелаг вулканічнага паходжання ў Атлантычным акіяне. Знаходзіцца за 625 км на паўночны ўсход ад архіпелага Фернанду-ды-Наронья. На астравах сталага насельніцтва няма. Адміністрацыйна адносяцца да бразільскага штата Пернамбуку.
Геаграфія
Плошча астравоў усяго 0,015 км². Архіпелаг уключае 15 невялікіх астравоў і скал:
Белмонці: 5380 м² Чэленджэр: 3000 м² Паўночна-ўсходні: 1440 м² Кабраль: 1170 м² Паўднёвы: 943 м²
Падземныя крыніцы прэснай вады адсутнічаюць. Астравы амаль бясплодны, за выключэннем буйнейшых, якія месцамі пакрыты травой і мхамі, астатнія пакрыты водарасцямі і грыбкамі, якія вытрымліваюць сталыя салёныя марскія брызгі. На астравах шмат марскіх птушак, сустракаюцца крабы Grapsus grapsusO Globo: Série de reportagens sobre São Pedro e São Paulo, Trindade e Martim Vaz .
У 1986 годзе разам з Фернанду-ды-Наронья і атолам Рокас атрымаў статус ахоўваемай тэрыторыіDecreto 94780 . З 1988 года Ваенна-марскія сілы Бразіліі вядуць рэгулярныя даследаванні астравоўA Estação Científica do Programa Arquipélago .
Эканоміка Эканамічная дзейнасць чалавека на архіпелаге адсутнічае, але ў водах развіта рыбалоўства, у асноўным тунца.
Катэгорыя:Астравы Бразіліі Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна