Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (, Іашкар-Ала, Марыйская АССР, РСФСР — , Мінск, Беларусь) — беларуская і расійская мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыстка, куратарка выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнерка, педагог, калекцыянерка.

Аўтарка і вядучая рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, заснавальніца першай беларускай галерэі — аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама». Аўтарка канцэпцыі і арт-дырэктарка галерэі «Брама». Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква)Ассоциация искусствоведов. Финкельштейн Лариса Давидовна .

Біяграфія Нарадзілася 13 жніўня 1950 года ў Іашкар-Але ў сям’і адэскіх інжынераў, эвакуіраваўшых у час Вялікай Айчыннай вайны завод «КІНАП» з Адэсы ў Іашкар-Алу. Сям’я пераязджала па месцы прызначэння бацькі: Іашкар-Ала — Адэса — Загорск — Ізюм — Мінск — Алма-Ата — Мінск.

У 1968 годзе паступіла на нямецкае аддзяленне гістарычнага факультэта КазДУ ў Алма-Аце. У 1969 годзе перавялася ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1973 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя. Гісторыя мастацтва». Выкладчыкамі яе былі Л. С. Абецэдарскі і І. Б. Элентух.

З’яўлялася спецыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва: Дэкаратыўнае мастацтва ХХ—ХХI стагоддзяў Беларускі авангард 1970—90 гадоў ХХ стагоддзя Беларускае мастацтва на стыку станковага і дэкаратыўнага ХХ—ХХI стагоддзяў Тэорыя мастацтва Мастацкая крытыка Яўрэі — мастакі і персанажы ў беларускім мастацтве (упершыню ў Беларусі пачала цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-яўрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў).

Пачатак прафесійнай дзейнасці (1973 год) супаў з адкрыццём першай выставачнай залы сучаснага мастацтва ў рэспубліцы — «Палаца мастацтваў» — Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў БССР. Працавала там да ліквідацыі Дырэкцыі выстаў у 1991 годзе. У гэтым жа годзе стварыла сваю аўтарскую некамерцыйную канцэптуальную галерэю «Брама».

У 1992—2002 гадах — выкладчык аўтарскага спецкурса па мастацтвазнаўству ў Ліцэі БДУ.

У 1999—2001 гадах — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

У 2003—2006 гадах — вядучы мастацтвазнаўца праекта «Інтэрнэт-Інтранэт тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

З 2006 года — дацэнт кафедры культуралогіі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З’яўлялася старшынёй беларускага журы сусветнага конкурсу «Дзеці свету малююць Іерусалім» (Мінск, 2000), журы Рэспубліканскага конкурсу дыпломных работ мастацкіх ВНУ Беларусі «Арт-сесія» (Віцебск, 1999), членам пастаяннай Рэспубліканскай камісіі па прысуджэнні і пацвярджэнні звання «Народны калектыў». Пастаянны рэцэнзент дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх факультэтаў і ВНУ (Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава). Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб’ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).

Жыла ў Мінску.

Памерла 21 лістапада 2023 года ў Мінску.

Арт-праекты У «Браме» толькі жанчыны… (1993, у рамках II Міжнароднага фестывалю жаночага кіно ў Мінску, кінатэатр «Масква») «Чатыры боку колеру» (1995, у рамках III Міжнароднага фестывалю жаночага кіно ў Мінску, кінатэатр «Масква») «Ад Марка Шагала — у Мінулае і Сучаснасць. XIX—XX стагоддзе» (1993, Палац мастацтва, Мінск) «Гутаркі з Шагалам… Перад зачыненымі дзвярыма на I Міжнародны Шагалаўскі пленэр». Міжнародная выстаўка 1994. Галерэя «Брама» ў галерэі «Alter ego». «25-ы кадр» — на фестывалях постсавецкага кіно «Лістапад-94» і «Лістапад-98» (кінатэатр «Кастрычнік», Мінск) «Лікі пустыні». Перформанс да 3000-годдзя Іерусаліма (1996, Нацыянальны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя М. Горкага) «Брама… з канца тысячагоддзя». Сумесны праект з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам «Terra Inkognita Belarus» (1999, Нацыянальная бібліятэка Беларусі) Пленэр штогадовай «Летняй акадэміі для студэнтаў Еўропы» (Carpe dremе, 1999) «Фактура» — Рэспубліканская выстаўка (2005, Нацыянальная бібліятэка РБ) I Рэспубліканскі пленэр аб’ёмнага тэкстылю «Метафары і метамарфозы» — Мінск, Палац мастацтваў (2012) II Рэспубліканскі пленэр тэкстыльнай скульптуры «Гульні з дажджом» — Мінск, Палац мастацтва (2013) «Гульні з дажджом» — выстаўка па выніках II Рэспубліканскага пленэра тэкстыльнай скульптуры ў рамках праекта Беларускага Саюза мастакоў да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску «АренаБелАрт» «Разумны метал» — Рэспубліканская мастацкая выстаўка (2014, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя «Лабірынт»)

Удзел у міжнародных выставах (галерэя «Брама») «Арт-Міф — 2» — Маскоўская міжнародная выстаўка-кірмаш (галерэй), 1991, Масква, Манеж, Цэнтральная выставачная зала «Дыяспара» (СНД), 1992. Масква, Цэнтральны Дом Мастака Праект «Интэрдызайн» — 1996, 1997, 2001, 2004, Мінск, НВЦ Выстаўка аб’ёмнага тэкстылю «Кінематограф… Сярэднявечча» — 19-й мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Мінск, Палац мастацтва (2013)

Аўтарскія радыёрубрыкі «Вігвам мастацтваў» — аўтарская штотыднёвая рубрыка на I канале Нацыянальнага беларускага радыё і ў часопісе «Рыа». 1993—2003 гады «Квартал мастакоў» — аўтарская штотыднёвая паўгадзінная рубрыка ў прамым эфіры на канале «Культура» Нацыянальнага радыё «Ларыса Фінкельштэйн і яе госць» — аўтарская штотыднёвая паўгадзінная рубрыка ў прамым эфіры на канале «Культура» Нацыянальнага радыё (2003—2007)

Публікацыі «Мастацтва вакол нас» — аўтарская рубрыка ў часопісе «Адукацыя і выхаванне» (1992—1993) «З мінулага і сучаснасці айчыннага мастацтва» — аўтарская рубрыка ў часопісе «Асновы мастацтва» (1995—2000) «У мастацтве няма правінцыі» — уступны артыкул да альбома «500 узнагарод у 20 краінах» (Юныя мастакі Дзяржынска) «Le Gobelin de Bielorussie» — Deuxieme triennale internationale de tournai // 1993, Tournai en Belgidue. s. 15—16 «Кантынент без межаў» // Альбом-манаграфія. Мн., «Алфавіт». 1996. с. 2—47 «Ізраіль Басаў» Альбом-манаграфія. Мн., 2001 «Вы маглі б жыць у Луўры?» // Зборнік артыкулаў «Паклон табе, Іерусалім» Мн., 1996. Стр.69—75 "Кераміка. Людміла і Валерый Кавальчук ". Альбом-манаграфія. Мінск. 1997

Галерэя

Спасылкі

Ларыса Фінкельштэйн. Контур у прасторы. Ізраіль Басаў. ARCHE. Habrejski numar № 3 (8) — 2000 Лариса Финкельштейн. Художник и время. Журнал Мишпоха. № 14 — 2004 Лариса Финкельштейн. Парадоксы судьбы Израиля Басова Лариса Финкельштейн. Брутальность как точка соприкосновения Сайт ArtDigest-Belarus. Открытие выставки «Умный металл» БелГазета. Презентация художественного альбома «Белорусский авангард 80-х»

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Галерысты Беларусі Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі