Яўген Антонавіч Ксяневіч (нар. Ксеневич Евгений Антонович) — калекцыянер сучаснага беларускага мастацтва, бібліяфіл, куратар мастацкіх і музычных праектаў, кампазітар-песеннік.

Біяграфія Нарадзіўся 17 мая 1952 года ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Скончыў Беларускі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага (1974).

Куратарства мастацкіх праектаў

З 1986 года займаецца куратарствам мастацкіх праектаў. Найбольш значныя з іх:

Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ПАРТРЭТ» у Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура. (2017 год, Мінск, Беларусь). Куратары Мікалай Паграноўскі, Яўген Ксяневіч. Персанальная выстаўка «ПАЭЗІЯ ЧЭРВЕНЯ. УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ» ў Жлобінскім гісторыка-краязнаўчым музеі (Сядзіба ў Чырвоным Беразе) (2017 год, Жлобін, Беларусь). Персанальная выстаўка ЛІНІІ ЛЁСУ ЎЛАДЗІМІРА АКУЛАВА ў Музеі гісторыі беларускага кіно (2017 год, Мінск, Беларусь). Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ТРАЕКТОРЫЯ ЧАСУ» ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку (2017 год, Полацк, Беларусь). Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. СЕМНАЦЦАЦЬ ІМГНЕННЯЎ» ў Палацы Румянцавых — Паскевічаў. Куратары Алена Калугіна, Яўген Ксяневіч. (2017 год, Гомель Беларусь). Персанальная выстаўка «УЛАДЗІМІР АКУЛАЎ. ІМГНЕННІ ЖЫЦЦЯ» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. (2017 год, Мінск, Беларусь). Персанальная выстаўка «МАЯ ДАРОГА» ў Галерэі «Універсітэт культуры» (2017 год, Мінск, Беларусь). Персанальная выстаўка «ЗДАБЫЦЦЁ ЛЕГЕНДЫ» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (2016—2017 год, Мінск, Беларусь). Персанальная выстаўка «ІНШАЕ» ў Нацыянальным гістарычным музеі. Гасцёўня Уладзіслава Галубка (2016 год, Мінск, Беларусь). Міжнародная персанальная выстаўка «СУСТРЭЧА КУЛЬТУР» у Амбасадзе Эквадора ў Беларусі . Мастакі Уладзімір Акулаў — Рафаэль Дзіас Рыкальдэ. Куратары Яўген Ксяневіч, Віктар Атрошчык. (2016 год, Мінск, Беларусь, Эквадор). Персанальная выстаўка «КОСМАС УЛАДЗІМІРА АКУЛАВА» у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Жывапіс, графіка, паэзія — 100 работ (2016 год, Мінск, Беларусь). Персанальная выстаўка Уладзіміра Акулава АДЛЮСТРАВАННІ " ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (2016 год, Мінск, Беларусь). Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава «ВІТРАЖЫ ЧАСУ» ў Віцебскім мастацкім музеі (2016 год, Віцебск, Беларусь). Персанальная выстаўка работ Валерыя Песіна «ДЭТАЛІ» ў Цэнтры сучасных мастацтваў (частка работ з калекцыі) (2015 год, Мінск, Беларусь). Куратар Т. Маркіна. Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2014 год, Мінск, Беларусь). Праект «Краса і сіла» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечаны алімпіядзе ў Афінах (2004 год, Мінск, Беларусь). Выстаўка твораў сучасных беларускіх мастакоў у Абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (2003 год, Мінск, Беларусь).

Найбольш буйныя персанальныя выстаўкі, праведзеныя Яўгенам Ксяневічам у 2016—2017 гадах

Персанальная выстаўка беларускага мастака Уладзіміра Акулава «ВІТРАЖЫ ЧАСУ» ў Віцебскім мастацкім музеі. Фотаздымкі з адкрыцця выставы, красавік 2016 года. Куратар Яўген Ксяневіч

Персанальная выстаўка работ Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Мінск, лістапад-снежань 2014 года. Куратар Яўген Ксяневіч

Выстаўка «Прыгажосць и моц» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 2004 год. Куратар Яўген Ксяневіч

Выстаўка твораў сучасных беларускіх мастакоў у Абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (2003 год, Мінск). Куратар Яўген Ксяневіч

Музычная творчасць

З 1980-х гадоў стварае эстрадныя песні на паэзію рускамоўных і беларускамоўных аўтараў (больш за 100 аўтараў вершаў). Напісаў песні на рускамоўныя вершы і пераклады паэтаў: Інакенцій Аненскі, Мікалаз Бараташвілі, Гіём Апалінэр, Іван Бунін, Канстанцін Бальмонт, Валерый Брусаў, Андрэй Белы, Павел Васільеў, Генрых Гейнэ, Мікалай Гумілёў, Вячаслаў Іваноў, Авецік Ісаакян, Барыс Карнілаў, Мікалай Клюеў, Аўнатан Нагаш, Ігар Севяранін, Федэрыка Гарсіа Лорка, Осіп Мандэльштам, Аляксей Недагонаў, Франчэска Пятрарка, Фрыдрых Рукерт, Ілья Садоф'еў, Канстанцін Фафанаў, Вільям Шэкспір, Марына Цвятаева, Сяргей Ясенін і інш.

Стварыў песні на вершы беларускіх паэтаў-класікаў і сучаснікаў: Максім Багдановіч, Канстанцыя Буйло, Змітрок Бядуля, Алесь Гурло, Сяргей Дарожны, Карусь Каганец, Якуб Колас, Янка Купала, Юрка Лявонны, Язэп Пушча, Казімір Сваяк, Мікола Сурначоў, Валянцін Таўлай, Паўлюк Трус, Міхась Чарот і інш.

З 2017 года вядзе рубрыку «Песню бярыце з сабою» у газеце «Звязда», дзе апублікавана больш за 40 песень на вершы беларускіх паэтаў.

Я.Ксяневіч публікаваў песні на вершы рускамоўных аўтараў у газеце «Знамя юности».

Яўген Ксяневіч з’яўляецца аўтарам зборніка песень на вершы беларускіх паэтаў для калектываў мастацкай творчасці, які быў выдадзены дзякуючы Дзяржпраграме «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады. Выданне падрыхтавана Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур у 2019 г. мая, песня мая…»[Ноты]: песні на вершы беларускіх паэтаў: для непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці: [для голасу з літарна-лічбавым абазначэннем суправаджэння] / Яўген Ксяневіч. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2019. — 55 с.

Мініяцюрныя кнігі

Яўген Ксяневіч з 1980-х гадоў калекцыяніруе рэдкія і мініяцюрныя кнігі. Валодае адной з самых цікавых калекцый мініяцюрных кніжак у Беларусі. Гэта кнігі з пачатку XIX ст. кішэннага фармату самай разнастайнай тэматыкі, у тым ліку выдадзеныя ў Беларусі і многіх краінах свету на розных мовах: зборнікі твораў класікаў сусветнай, беларускай і рускай паэзіі, выбраныя творы прозы, даведнікі і энцыклапедыі, даследаванні па гісторыі і мастацтвазнаўстве, гумарыстычныя і дзіцячыя выданні, кнігі Бібліі і хрысціянская літаратура, выданні па кулінарыі, шахматах і філасофіі. Яўген Ксяневіч лічыць мініяцюрную кнігу вяршыняй паліграфічнага мастацтва. Выданне такіх кніг патрабуе сумеснай тонкай працы высокакваліфікаваных мастакоў, друкароў, дызайнераў. У інтэрв’ю падкрэслівае: «мініяцюрныя кнігі — гэта візітная картка паліграфіі краіны. І Беларусь славіцца сваімі кнігамі. Першыя кнігі былі выдадзены ў Мінску ў 1833 годзе — у мініяцюрным фармаце. І з тых часоў гэтая традыцыя жыве і сёння: многія выдавецтвы выпускаюць выдатныя мініяцюрныя кнігі, якія заваёўваюць прызы на міжнародных конкурсах».

Найбольш значныя выставы мініяцюрнай кнігі, праведзеныя куратарам Я.Ксяневічам

Выстаўка мініяцюрных кніг у Дзяржаўным літаратурным музеі Петруся Броўкі. (2009 год, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч. Выстаўка мініяцюрных кніг у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 520-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. (2010 год, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч. Выстаўка мініяцюрных кніг «Кніга і культура» у Гасцёўні Уладзіслава Галубка да 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. (29 сакавіка 2017 года, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч. Выстаўка мініяцюрных кніг «Кніга і культура» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Музеі Палаца Румянцавых і Паскевічаў (7 чэрвеня 2017 года, Гомель, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч. Выстаўка мініяцюрных кніг у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (жнівень-верасень 2019 года, Мінск, Беларусь). Куратар Яўген Ксяневіч.

Фота з найбольш буйных выстаў мініяцюрнай кнігі, праведзеных куратарам Яўгенам Ксяневічам

Літаратура

Белоусов О. В арт-бизнес пришли азартные люди. Лед тронулся? // Советская Белоруссия, 13 октября 2004 Гуляева М. В очередь за бессмертием // Выставка современной живописи «Начало». Куратор Е.Ксеневич. — Белгазета. № 36 (453) 13 сентября 2004 г. Гуляева М. Это были просто жалкие бумажки. Беседа об эволюции банкнот и ценных бумаг с коллекционером Евгением Ксеневичем. — Белгазета. 08 мая 2006 г. Замировская Т. Сила вина и винила // О презентации художественного альбома «Белорусский авангард 80-х». — Белгазета № 3 (828) 23 января 2012 г. Ксеневич Е. Статья о белорусском авангарде // Журнал «Доберман», № 13, 2011 год Ксеневич Е. Абстрактное искусство // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. Ксеневич Е. Андеграунд // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. Ксеневич Е. Анималистика // Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6 т. Т.1, Минск: БелЭн, 2004 г. Мытько О. Чудеса на ладонях. О выставке миниатюрных книг в Музее истории белорусской литературы. Беседа с библиофилом Евгением Ксеневичем // Газета «7 дней», 18 февраля 2010 г.(№ 7). — С.16 Пясецкі Я. Дзівосы на далоні // Артыкул пра выстаўку мініяцюрных кніг з калекцыі Я.Ксяневіча. — газета «Звязда», люты 2010 г. Степан В. Гений в авангарде. Владимир Акулов // Разговор с коллекционером Евгением Ксеневичем. — СБ. Беларусь сегодня № 83 (24965). Среда, 04 мая 2016 Степан В. Цветы провинции // Советская Белоруссия № 144 (24774). Пятница, 31 июля 2015 Шунейка Я. Творца пераломнага часу // Газета «Літаратура і мастацтва», № 19. 13 мая 2016.

Спасылкі

Персональная выставка Владимира Акулова «Витражи времени». Куратор Евгений Ксеневич. 2016 , Витебский областной краеведческий музей, Витебский художественный музей, Витебск, Республика Беларусь. Персональная юбилейная выставка к 60-летию Владимира Акулова. Куратор Евгений Ксеневич. 2014 г., Национальная библиотека Беларуси, Минск, Республика Беларусь. Отсутствие денег, индивидуальности или зрелой критики // Что мешает современному белорусскому искусству? — Круглый стол в ЦСИ в Минске 20 марта 2015 Выставки. События. Владимир Акулов. Персональная выставка живописи в Витебском художественном музее. 2016 г. Работы с выставки. Куратор Евгений Ксеневич. Фоторепортажи с выставки. Юбилейная выставка к 60-летию белорусского художника Владимира Акулова в НББ. 2014 г. Работы с выставки. Куратор Евгений Ксеневич. «Дзівосы на далоні» — незвычайная выстава адкрылася ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Васьмідзесятыя вяртаюцца. — Прэзентацыя альбома з серыі «Калекцыя пАРТызана» — «Беларускі авангард 1980-х». Міні-кнігі. Выстаўка мініяцюрных кніг з калекцыі Я.Ксяневіча ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Да 520-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны. Евгений Ксеневич. Личное: Проще продавать секонд-хенд на Ждановичах, чем коллекционировать предметы искусства. Интервью с Евгением Ксеневичем для портала finance.tut.by — 22 мая 2012 г. Белоруссий авангард. 2013 — открытие выставки «Местоположение». Выступления искусствоведов и коллекцинеров на выставке Владимира Акулова БелГазета. Презентация художественного альбома «Белорусский авангард 80-х». Чудеса на ладонях или Выставка крохотных книг. Календарь событий. 08.02.2010 Чудеса на ладонях. О выставке миниатюрных книг. Беседа с библиофилом Евгением Ксеневичем. А чем может удивить белорусская книга? Самая миниатюрная. В Государственном музее истории белорусской литературы открылась необычная выставка. «Чудеса на ладони» — необычная выставка открылась в Музее истории белорусской литературы. Миниатюрные книги — визитная карточка полиграфии страны. В Минске открылась выставка карманных книжек // Белорусские новости. Культура. — 04.02.2010 Миниатюрная книга: вчера, сегодня, завтра В столичном музее истории белорусской литературы открылась выставка миниатюрных изданий Представлено 375 книг из коллекции Е.Ксеневича и более 50 изданий из собрания музея.

Катэгорыя:Кампазітары-песеннікі Катэгорыя:Бібліяфілы Беларусі Катэгорыя:Калекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне Катэгорыя:Постаці беларускага мастацтва Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі