Катакана (, ) — адна з дзвюх (разам з хіраганай) графічных форм японскай складовай азбукі — каны. Для катаканы характэрныя кароткія прамыя рысы і вострыя вуглы. Сучаснае ўжыванне зводзіцца да запісу запазычаных слоў (неяпонскага паходжання). Распаўсюджана выкарыстанне катаканы для запісу назваў жывёл і раслін, а таксама ў якасці стылістычнага прыёму ў мастацкіх творах.

Азбука катакана Да 1946 года катаканай карысталіся для запісу окурыганы (пасля рэформы гэта сталі рабіць хіраганай). Сёння катаканай запісваюць запазычаныя словы, падагнаныя пад японскую фанетыку.

Прыведзеныя ніжэй правілы ахопліваюць пераважна ўсе рэальна сустраканыя выпадкі транскрыпцыі і дазваляюць з пэўным навыкам перавесці любы запіс азбукай катакана, у аснове якой знаходзіцца англійская (еўрапейская) лексіка.

Алфавіт Чытаецца традыцыйна зверху ўніз і справа налева.

н ン ва ワ ра ラ я ヤ ма マ ха ハ на ナ та タ са サ ка カ а ア ры リ мі ミ хі ヒ ні ニ ці チ сі シ кі キ і イ ру ル ю ユ му ム фу フ ну ヌ цу ツ су ス ку ク у ウ рэ レ мэ メ хэ ヘ нэ ネ тэ テ сэ セ кэ ケ э エ о ヲ ро ロ ё ヨ мо モ хо ホ но ノ то ト со ソ ко コ о オ

Поўная табліца Усяго існуе 47 базавых знакаў катаканы (уключаючы пасляслогавы ン і сокуон ッ) і некалькі скасаваных (ヰ ві, ヱ вэ і, магчыма, яшчэ адзін для перадачы у-падобнага гуку, ). У табліцы яны згрупаваны ў рад, падобны на годзюон. На аснове базавых утвараюцца яе пашырэнне (ёон) і дапаўненні для перадачы вымаўлення запазычаных слоў (гайрайго) пры іх транслітарацыі. У першым раздзеле сабрана стандартная катакана (сімвалы, пафарбаваныя шэрым колерам, лічацца састарэлымі і амаль не ўжываюцца; сімвалы, пафарбаваныя зялёным колерам, — сучасныя дадаткі да катаканы (напрыклад для дабаўлення каны для адсутных у японскай мове гукаў, альбо для выдзялення патрэбных гукаў з «злітных» складоў, накшталт ці-чы), ужываныя пераважны для прадстаўлення некаторых гукаў іншых моў; а сімвалы, пафарбаваныя чырвоным колерам, скасаваны).

складыёон1ア аイ іウ уエ эオ о ャ я ュ ю ョ ё2カ каキ кіク куケ кэコ коキャ кяキュ кюキョ кё3¹サ саシ сіス суセ сэソ соシャ сяシュ сюショ сё4²タ таチ ціツ цуテ тэト тоチャ цяチュ цюチョ цё5ナ наニ ніヌ нуネ нэノ ноニャ няニュ нюニョ нё6³ハ хаヒ хіフ фуヘ хэホ хоヒャ хяヒュ хюヒョ хё7マ маミ міム муメ мэモ моミャ мяミュ мюミョ мё8ヤ я16px ユ ю, ⁷ヨ ё9ラ раリ рыル руレ рэロ роリャ р’яリュ р’юリョ р’ё10⁴ワ ва ⁷ ヲ (ウォ) ўо11ン н/м⁵12ガ гаギ гіグ гуゲ гэゴ гоギャ гяギュ гюギョ гё13ザ дзаジ дзіズ дзуゼ дзэゾ дзоジャ дзяジュ дзюジョ дзё14ダ даヂ (дзі)ヅ (дзу)デ дэド доヂャ (дзя)ヂュ (дзю)ヂョ (дзё)15バ баビ біブ буベ бэボ боビャ бяビュ бюビョ бё16パ паピ піプ пуペ пэポ поピャ пяピュ пюピョ пё Дадатковыя знакі каны для перадачы адсутных у годзюон гукаў17 18⁶ ヴ ву ヴャ вяヴュ вюヴョ вё19¹シェ се20ジェ дзе21²チェ те222324²ティ тыトゥ туテュ тю25ディ дыドゥ дуデュ дю26²ツァ цаツィ цыツェ цэツォ цо27³ファ фаフィ фіフェ фэフォ фоフュ фю2829⁶30 31 зноскі да табліцы. ¹ Японскі гук «сь» (мяккая «c») падобны на нешта сярэдняе паміж беларускім [c'] і [ш]. ² Японцы не адрозніваюць гукі «ць» і «ч»; у 4-м радку у складзе チ зычная бліжэй гучаннем да гуку «ць», і 21-м да гуку «ть», як у рускай і ўкраінскай мовах, у 24-м — да цвёрдага «т»; у 26-м — гэта звыклае цвёрдае «ц»; для выраўнівання маўлення замежных слоў пры дыскрэтызацыі японскіх складоў (пераважна для замежнікаў) створаны дадаткі да катаканы (гл. радкі 21 і 24); для выраўнівання маўлення з «т» і «ц» — радкі 24 і 26. ³ Японцы не адрозніваюць гукі «ф» і «х»; у 6-м радку ў складзе フ зычная бліжэй гучаннем да звыклага «ф», у астатніх — да «х»; для выраўнівання маўлення замежных слоў створаны дадатковыя склады (гл. радок 27). ⁴ Склады ヰ ві і ヱ вэ былі выведзены з ужывання для спрашчэння каны падчас ізаляцыі. ⁵ адзіночны пасляслогавы зычны «н», для якога характэрна прыняцце формы роту наступнага зычнага, перад «к» і «г» вымаўляецца як ŋ, перад «м», «п» і «б» звычайна вымаўляецца і транскрыбуецца як «м». ⁶ Гук «в» для японцаў цяжкі для вымаўлення, таму склады, якія змяшчаюць «в» — ва (ヴァ), ві (ヴィ), ву (ヴ), вэ (ヴェ) і во (ヴォ) — звычайна вымаўляюцца (часам і запісваюцца), як склады не з гукам «в», а з гукам «у» — уа (ウァ), уі (ウィ), у (ウ), уэ (ウェ) і уо'' (ウォ). ⁷ Гэтыя болей неўжываныя знакі сустракаюцца ў некаторых падручніках эпохі Мэйдзі, але ніколі не былі шырока распаўсюджаны(ja) 「いろは と アイウエオ」(ja) 伊豆での収穫 : 日本国語学史上比類なき変体仮名

Напісанне

Правілы транскрыпцыі Галоўнае, што варта ўлічваць, — гэта фанетычны прынцып запазычання, то бок слова «перапрацоўваецца» на японскі лад (і запісываецца азбукай катакана) у адпаведнасці з яго гучаннем на зыходнай мове (хоць у апошні час з’явілася тэндэнцыя больш строга следваць першакрыніцы, у прыватнасці, пры напісанні замежных геаграфічных назваў). Напрыклад: А-Й アイ «вока». Пры наяўнасці спалучэння дзвюх зычных у запазычаным слове першы з іх перадаецца складам, які заканчваецца на -У. Аналагічна перадаецца заключны зычны ў запазычаным слове. Напрыклад: ГУ-РА-МУ グラム «грам», КІ-Н-ГУ キング «кароль», СУ-ПУ-РЫ-Н-ГУ スプリング «пружына». У гэтых жа пазіцыях зычныя «t» і «d» перадаюцца складамі «ТО» і «ДО» адпаведна. Напрыклад: БЭ-СУ-ТО ベスト «лепшы», БО-Н-ДО ボンド «сувязь». Склады, якія пачынаюцца зычным «L» у залежнасці ад наступнага зычнага перадаюцца складамі: «РА», «РЫ», «РУ», «РЭ», «РО». Адзінкавае «L» і падвойнае «LL» перадаюцца складам «РУ». Напрыклад: А-РУ-МІ-НІ-У-МУ アルミニウム «алюміній», БО-РУ-ТО ボルト «болт», ДО-РЫ-РУ ドリル «свердзел», ГУ-РЫ-РУ グリル «грыль». Даўжыня галосных у замежных словах, запісаных азбукай катакана, пазначаецца гарызантальнай рысай пасярод радка (пры вертыкальным запісе — вертыкальнай рысай). Напрыклад: КА: カー «аўто», ФУ:-ТО フート «фут». Зычны «v» з наступным галосным перадаецца складамі «БА», «БІ», «БУ», «БЭ», «БО». Для /v/ выкарыстоўваецца таксама адмысловы знак «ヴ»: «ヴァ, ヴィ, ヴ, ヴェ, ヴォ, ヴュ /vju/» Напрыклад: БО-РУ-ТО ボルト, ヴォルト «вольт», РЭ-БЮ レビュー, レヴュー — «агляд», БО-РУ-ГА ボルガ, ヴォルガ — «Волга». Склады, якія пачынаюцца зычным «f», перадаецца знакам «ФУ» (フ) з наступным галосным (пішацца трошкі ніжэй знака «ФУ» пры гарызантальным пісьме альбо трошкі правей пры вертыкальным пісьме і меншым шрыфтам), адпаведным галоўнаму гуку, які следуе пасля зычнага «f» у запазычаным слове: fa — ファ, fi — フィ, fe — フェ, fo — フォ. Напрыклад: ФІ-РУ-МУ フィルム «кінастужка», ФО-ТО-Н フォトン «фатон», ФО-ТО フォト «фота». Англійскі галосны «а» перадаецца знакам «А» ці слогам, які заканчваецца на «-А». Напрыклад: ФА-КУ-ТО ファクト «факт», БА-РУ-БУ バルブ, ヴァルヴ «клапан», А-РО-Й アロイ «сплаў». У той жа час спалучэнне гэтага галоснага з папярэднім зычным «с» і «g» перадаецца складамі «КЯ» і «ГЯ», адпаведна. Напрыклад: КЯ-БІ-Н キャビン «кабіна», ГЯ-П-ПУ ギャップ «зазор». Арфаграфічныя спалучэнні ar, er, ir, ur і or (у безнаціскнай пазіцыі) перадаюцца знакам на «-А:» (часцей) альбо «-А». Напрыклад: ГА:-РУ ガール «дзеўчына», А-ФУ-ТА[:] アフタ[ー] «пасля», І-Н-ТА:-БЮ: インタビュー, インタヴュー «інтэрв’ю», І-Н-ДА-КУ-ТА インダクタ «індуктар», КА:-БУ カーブ «крывая», І-Н-БА:-ТА インバータ «інвертар», І-Н-ХІ-БІ-ТА[:] インヒビタ[ー] «інгібітар». У словах з еўрапейскіх моў (акрамя англійскай) закрытыя склады, якія заканчваюцца на «r», як правіла, перадаюцца ў японскай транскрыпцыі як «галосны + РУ». Напрыклад: ХЭ-РУ-ЦУ ヘルツ «Герц», А-БА-Н-ГЯ-РУ-ДО アヴァンギャルド «авангард». Аднак спалучэнне -er безнаціскнай пазіцыі ў мовах германскай групы ўсё так жа перадаецца як «-А:». Дыфтонг [ei] перадаецца як «-Э:». Напрыклад: ТЭ:-БУ-РУ テーブル «стол», КУ-РЭ: クレイ, クレー «гліна». Англійскі дыфтонг [ou] і арфаграфічнае спалучэнне «or» перадаюцца знакам «О:». Напрыклад: КО:-ДО コード «код», КО:-ДО コード «шнур», БО:-ДО ボード «дошка». Для перадачы англійскіх арфаграфічных спалучэнняў are, yre, ear, air, our, ower ужываюцца спалучэнні -І-Я, -А-І-Я, -Э-А, -У-А, -А-ВА:, -O-А. Напрыклад: СУ-ПЭ-А «запасны», ТА-І-Я タイヤ «шына», ГІ-Я ギヤ «шасцярня», ПА-ВА: パワー «энергія». Падвоеныя аднолькавыя зычныя ў запазычаным слове, як правила, не захоўваюцца ў запісе катаканай. Напрыклад: А-ПА-РА-ТА-СУ アパラタス «апарат», А-Н-ТЭ-НА アンテナ «антэна». Аднак у шэрагу выпадкаў падвоеныя зычныя захоўваюцца. Пры гэтым для іх перадачы ўжываецца падрадковы знак «ЦУ», які не чытаецца, а пазначае падваенне наступнага за ім зычнага. Гэты знак пішацца ніжэй радка пры гарызантальным пісьме і правей — пры вертыкальным пісьме. Напрыклад: ДО-П-ПУ-РА: ドップラー Doppler «Доплер», O-ДЭ-С-СА オデッサ «Адэса». Падваенне зычнага ў японскай транскрыпцыі часта адбываецца ў замежных словах, якія заканчваюцца на «р», «d», «t» альбо «g» з папяроднім галосным. Напрыклад: А-П-ПУ アップ «уверх», СЭ-Т-ТО セット «камплект», А-У-ТО-ПУ-Т-ТО アウトプット «вывад», БА-Г-ГУ バッグ «сумка», БА-СУ-КЭ-Т-ТО バスケット «кошык», БЭ-Д-ДО ベッド «ложак». Японскія С- (у складах СЯ, СЮ, СЁ), Т- (у складах ТЯ, ТЮ, ТЁ) и ДЗ- (у складах ДЗЯ, ДЗЮ, ДЗЁ) ужываюцца для перадачы іншамоўных шыпячых Ш, Ч і Ц, адпаведна. Напрыклад: СЯ-[Т]-ТО-РУ シャ[ッ]トル «шатл», СЯ-ДО-У シャドウ «цень», ТЯ-НЭ-РУ チャネル «канал». Аднак склады СІ, ЦІ, ДЗІ адпавядаюць не толькі шыпячым, але і іншым зычным іншаземных моў у спалучэнні з «i». Напрыклад: СІ: シー «мора», СІ:-ДО シード «насенне», СІ-РУ-БА: シルバー «срэбра», СІ-Н-КУ シンク «думаць», СІ-РЫ-Н-ДА シリンダ «цыліндр», цІ:-МУ チーム «каманда», ДЗІ-МЭ-Н-СЁ-Н ジメンション «памер», ДЗІ:-ДЗЭ-РУ ジーゼル «дызель». Японскія С- (у складах СА, СІ, СУ, СЭ, СО) і ДЗ- (у складах ДЗА, ДЗІ, ДЗУ, ДЗЭ, ДЗО) адпавядаюць не толькі гукам «s» і «z», але і англійскім гукам /θ/ і /ð/, якія перадаюцца дыграфам «th». Напрыклад: РЫ-ДЗУ-МУ リズム «рытм», А:-СУ アース «зямля», А-РУ-ГО-РЫ-ДЗУ-МУ アルゴリズム «алгарытм», ДЗА ザ, ДЗІ ジ (азначаны артыкль). гук [w] з іншымі галоснымі перадаецца спалучэннем складовага знаку У і складовага знаку для адпаведнага галоснага, які часта бывае меншага памеру. Напрыклад: У-Э-Й-БУ ウェイヴ «хваля», У-О-ТА ウォーター «вада», У-И-Н-ЦІ ウインチ «лябёдка». Аднак у цэлым шэрагу выпадкаў для транскрыпцыі спалучэнні гукаў [wa] ўжываецца знак ВА. Напрыклад: ВА-І-ДО ワイド «шырокі», ВА-І-Я ワイヤ «дрот», ВА:-ДО ワード «слова», ВА:-КІ-Н-ГУ ワーキング «праца». Спалучэнне «wh» у пачатку англійскіх слоў транскрыбуецца наступным чынам: ХО-ВА-І-ТО ホワイト «белы», ХО-І:-РУ ホイール «кола». Адзінкавы зычны «m» у запазычаных словах у пазіцыі перад «m», «b» альбо «р» перадаецца знакам «n», які чытаецца як [m]. Напрыклад: РА-М-ПУ ランプ «лямпа». Некаторыя запазычанні замацаваліся ў японскай мове ў скарочанай форме. Напрыклад: ПУ-РО プロ «праграма», СУ-ТО[-РА-Й-КІ] スト[ライキ] «страйк», «забастоўка», Э-НЭ エネ «энергія». Нярэдка разам са скарочанай формай сустракаецца і поўнае напісанне слова. Напрыклад: ПУ-РО-ГУ-РА-МУ プログラム — «праграма», Э-НЭ-РУ-ГІ: エネルギー «энергія». Для перадачы спалучэння [hu] і адзінкавага «h» часта ўжываецца знак «ФУ». Напрыклад: ФУ-К-КУ フック «крук», ФУ:-ПУ フープ «абруч». У запазычаных словах часта сустракаюцца амонімы, якія паходзяць з розных крыніц, але супалі ў выніку фанетычных змен. Напрыклад: БО-РУ-ТО ボルト — (volt, bolt), БА-РУ-БУ バルブ — (valve, bulb), КУ-РО-СУ クロス — (cloth, cross), МІ-РУ ミル — (mil, mill), ФО:-МУ フォーム — (form, foam), ФУ-РЭ:-(РЭЙ)-МУ フレー(イ)ム — (flame, frame).

Гл. таксама Хірагана Ромадзі Іерогліфы Японская мова Японская каліграфія Японскія слоўнікі

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Японская слоговая азбука катакана Зачем японцам гайрайго?

Катэгорыя:ISO 15924