Міхаі́л Анато́льевіч Жураўко́ў (, , Мінская вобласць, цяпер Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2016), доктар навук.

Біяграфія Нарадзіўся 19 лістапада 1961 года ў Салігорску. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ (1979—1984), завочную аспірантуру пры БДУ (1984—1987), доктар фізіка-матэматычных навук (1993).

У 1993—1996 — намеснік начальніка службы аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам па распрацоўцы і ўкараненні на прадпрыемстве Беларуськалій.

У 1996—1997 — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі БНТУ. З 1997 года — прафесар кафедры тэарэтычнай механікі і робататэхнікі БДУ, з 1999 — загадчык кафедры, з сакавіка 2007 — дэкан механіка-матэматычнага факультэта. Са студзеня 2009 года — першы прарэктар.

27 снежня 2014 года прызначаны міністрам адукацыі Беларусі.

16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра. Пакінуў пасаду міністра ў снежні 2016 года. Вярнуўся працаваць у БДУ, на кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта.

Узнагароды і званні медаль Францыска Скарыны (2011)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» , Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (28 чэрвеня 2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. .

Спасылкі

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Міністры адукацыі Рэспублікі Беларусь