Яўген Фёдаравіч Філі́пскіх ( — ) — удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі, камандзір партызанскай брыгады «Полымя», палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Я. Ф. Філіпскіх нарадзіўся ў горадзе Марыупаль (зараз у Данецкай вобласці Украіны). Скончыў сямігодку, Днепрапятроўскі транспартны тэхнікум у 1935 годзе. Працаваў качагарам і машыністам паравоза, майстрам па рамонту рухомага саставу. У 1939 годзе скончыў 4 курсы Данецкага індустрыяльнага інстытута. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. На пярэдадні Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу ў горадзе Ліда на пасадзе інструктара прапаганды артылерыйскага палка Заходняй асобай ваеннай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Старшы палітрук Я. Філіповіч удзельнічаў у баях пад Лідай, разам з іншымі байцамі трапіў у акружэнне і каля вёскі Бабы Пухавіцкага раёна стварыў партызанскую групу, якая ў кастрычніку 1942 г. была пераўтворана ў партызанскі атрад «Полымя» (у складзе партызанскай брыгады «За Радзіму» А. К. Фле́гантава) і 5 чэрвеня 1943 года ў самастойную партызанскую брыгаду. З кастрычніка 1942 па чэрвень 1944 года Я. Філіпскіх адначасова быў членам Пухавіцкага падпольнага райкама партыі. Партызаны пад камандаваннем Я. Ф. Філіпскіх з 1941 г. правялі больш за 400 баявых аперацый, пусцілі пад адхон 125 эшалонаў, знішчылі 25 мастоў, 197 танкаў і аўтамашын, 3 самалёты праціўніка. У ліпені 1944 г. брыгада пад камандаваннем палкоўніка Філіпскіх разам з 1‑м гвардзейскім Данскім танкавым корпусам (2-гі Беларускі фронт) прымала ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёна.

У 1948 годзе Я. Ф. Філіпскіх скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе звольнены у запас. Жыў у Мінску, працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Мінскага абласнога камітэта КПБ. Памёр 14 чэрвеня 1953 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (15.8.1944) Ордэн Леніна (15.8.1944) Ордэн Чырвонага Сцяга (13.12.1942)Годы и память. Герой Советского Союза Филипских Евгений Фёдорович // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны медалі

Памяць Мемарыяльная дошка на доме № 11 па вуліцы Маскоўскай у МінскуПартизанский полковник Евгений Филипских // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины». Памятная дошка Героям Савецкага Саюза і Героям Сацыялістычнай працы, якія навучаліся ў тэхнікуме чыгуначнага транспарту ў ДнепрапятроўскуГорода, посёлки и сёла Украины.

Літаратура

Спасылкі

Партизанский полковник Евгений Филипских // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины» Годы и память. Герой Советского Союза Филипских Евгений Фёдорович // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск) Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны