Наталля Бучынская (нар. , в. Ідолта, , Віцебская вобласць, Беларусь) — беларуская дзіцячая пісьменніца.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1993 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ (аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры).

Творчасць Дэбютавала ў 1986 годзе з казкай у газеце «Сцяг працы» (Мёрскі раён). Яе казкі гучалі ў радыёперадачы «Рамантыкі», публікаваліся ў дзіцячых часопісах «Вясёлка», «Островок», «Городской газете», у зборніках серыі «Беларуская аўтарская казка» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»): «Чароўныя пацеркі», «Вежа міру», «Залаты талер», у зборніку «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (выдавецтва «Літаратура і мастацтва»), у зборніках серыі «Школьная бібліятэка», у «Зборніку апавяданняў для пазакласнага чытання вучняў пачатковай школы» і «Пакліч у госці сонца».

У 2023 годзе ў межах III Міжнароднага форума даследчыкаў беларускай казкі, які праводзіўся Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прымала ўдзел у круглым стале «Сучасная літаратурная казка: суадносіны фальклорнай і літаратурнай традыцыі». thumb|right|240px|На Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі разам з іншымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі (2023 г.)

Бібліяграфія «Чароўныя пацеркі» (2006 г.) — зборнік казак (укладальнік А. С. Масла). «Прыгоды маленькай Машынкі» (2008 г.) — кніга з серыі «Казкі XXI стагоддзя». У 2012 годзе з’явіўся яе аўтарскі пераклад на рускую мову. «Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastartut.by» (2013 г., «Мастацкая літаратура»). У 2014 годзе кніга была намінавана на літаратурную прэмію Гедройца. З гісторыямі пра авечку Адэлю Наталля Бучынская дэбютавала на ста­рон­ках ча­со­пі­са «Бя­роз­ка» і га­зе­ты «Лі­та­ра­ту­ра і мас­тац­тва».

«Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае» (2015 г., «Мастацкая літаратура») — тры казачныя гісторыі, у кожнай дзеючыя асобы — жыхары вадаёма: вадзяні, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны; бабрыная сямейка, якая шануе Чырвоную кнігу Беларусі; і Наяда марская, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў беларускія вадаёмы. «Прынцэса Алівія і „жабіны вочкі“» (2019 г., «Беларусь»)

«Рыцар Квых і „жабіны вочкі“» (2020 г., «Беларусь») — другая частка казкі пра прынцэсу Алівію. Дзяўчынка Зоська разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца за прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання. «Ква-Фея, Кваканцыя і „жабіны вочкі“» (2021 г., «Беларусь») — трэяя частка казкі пра прынцэсу Алівію. Чарадзейная сіла незабудак, небяспека цмачынай прысутнасці, суровасць магічнага прысуду, знаходлівасць і адданасць Кваканцыі — усімі гэтымі загадкамі і таямніцамі кніга гатовая падзяліцца са сваімі чытачамі. «Лета з цмокам Цвыркуном» (2023 г., «Беларусь») — расказ пра эксперымент з «выжываннем у дзікіх умовах». «Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда» (2024 г., «Адукацыя і выхаванне») — дзівосны свет кузурак і смаўжоў запрашае далучыцца да незвычайных падзей: дапамагчы сабрацца на канцэрт скрыпачу Смоўжыку, паспрыяць у пошуках дыяментаў цётачкі Смаўжыхі, разам з Гурманам паспрабаваць злавіць вёрткага Смаўжа.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі