Рыцарская школа () або Акадэмія шляхецкага корпусу кадэтаў Яго каралеўскай міласці і Рэчы Паспалітай () — першая дзяржаўная школа ў Рэчы Паспалітай. Заснавана 15 сакавіка 1765 года каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Трэць навучэнцаў, паводле вылучанай бюджэтнай квоты, паходзіла з ВКЛ. За 30 гадоў існавання школы, яе выпускнікамі былі Казімір Нестар Сапега, Юліян Нямцэвіч, Якуб Ясінскі, Тадэвуш Касцюшка,  — вядомыя вайсковыя спецыялісты свайго часу.

Кадэцкі корпус закрыты 1794 годзе пасля паражэння ў антырасійскай вызвольнай вайны, на чале якой быў адзін з першых выпускнікоў школы Тадэвуш Касцюшка.

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Гісторыя Варшавы