Неагублены галосны сярэдняга раду верхняга пад'ёму — галосны гук, які ўжываецца ў некаторых гутарковых мовах. У МФА гэты гук перадаецца пры дапамозе знака ɨ, у X-SAMPA гэты гук перадаецца знакам 1.
У беларускай мове
Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што яму могуць папярэднічаць толькі цвёрдыя зычныя.
У ненаціскным становішчы і пры наяўнасці асаблівасцяў дыялектнага вымаўлення гук [ы] можа пачынаць нагадваць [а] (у некаторых прадстаўнікоў паўночна-ўсходніх гаворак) або набліжацца па гучанні да [у] (у прадстаўнікоў некаторых палескіх гаворак).
Літаратура
ы