Венерыянскі снег — субстанцыя невядомай прыроды з высокім альбеда, якой пакрыты шматлікія горныя вяршыні на Венеры.

Выяўленне і месцазнаходжанне Першыя даныя пра венерыянскі снег перадаў апарат «Піянер-Венера». Пазней апарат «Магелан» выявіў венерыянскі снег амаль на ўсіх горных вяршынях Венеры. Адным з нешматлікіх выключэнняў з’яўляецца вулкан Маат, што, зрэшты, можа быць звязана з яго нядаўнім вывяржэннем, пасля якога новае снежнае покрыва не паспела ўтварыцца.

Тэорыі саставу і паходжання Яшчэ калі гэту з’яву выявіў «Піянер-Венера», з’явілася тэорыя, што горы Венеры ўтрымліваюць вялікую колькасць пірыту, які агаліўся падчас эрозіі.

Тым не менш, з 1995 года, пасля завяршэння працы «Магелана», гэта тэорыя была адпрэчана. Паводле новай, больш праўдападобнай і цікавейшай тэорыі, нейкія рэчывы, выпараючыся на паверхні Венеры, падымаюцца ўгару і крышталізуюцца, набліжаючыся да халоднага хмарнага покрыва. Рэчывы, якія выпадаюць на паверхню Венеры, зноў выпараюцца, калі не асядуць на вяршыні гор — там з-за ніжэйшай тэмпературы яны не могуць выпарыцца зноў.

Як правіла, кандыдатамі лічацца тэлур, пірыт, гематыт, пераўскіт або сульфіды свінцу і вісмуту. Гэты «снег», мяркуючы па ўсім, валодае высокай праводнасцю.

Спасылкі

Катэгорыя:Паверхня Венеры Катэгорыя:Геалогія Венеры