Пулітцэраўская прэмія () — прэмія за дасягненні ў газетнай і інтэрнэт-журналістыцы, літаратуры і музычнай кампазіцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Створана ў 1917 годзе амерыканскім выдаўцом Джозэфам Пулітцэрам і адмініструецца Калумбійскім універсітэтам у Нью-Ёрку. Прысуджаецца штогод у 21 намінацыі. Пераможцы 20 намінацый атрымліваюць сертыфікаты на $10,000 як прыз. Пераможца ў журналісцкай намінацыі «Служэнне грамадству» ўзнагароджваецца залатым медалём.

Крыніцы

Катэгорыя:Журналісцкія прэміі ЗША

Катэгорыя:Прэміі вышэйшых навучальных устаноў ЗША