Дзі́сенскі паве́т (Дзі́сненскі павет, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі.

Утвораны ў 1793 годзе ў складзе Мінскай губерні, знаходзіўся на самай яе поўначы. Межаваў з Дзвінскім, Дрысенскім, Полацкім, Вілейскім і Завілейскім (Свянцянскім) паветамі. Плошча складала 507,8 вёрст. У 1843 годзе павет быў перададзены ў склад Віленскай губерні.

Адміністрацыйны цэнтр — Дзісна.

У 1866 годзе ў склад павета ўваходзілі 2125 населеных пунктаў і 22 воласці, 22 мястэчкі і заштатны горад Друя.

З 18 жніўня 1919 г. да ліпеня 1920 г. Дзісенскі павет у складзе Віцебскай губерні. У 1920 г. павет адышоў да Польшчы, дзе замест яго быў утвораны новы Дзісенскі павет.

Адміністрацыйны падзел У склад павета ўваходзілі наступныя воласціДзісненскі павет на Radzima.net: Богінская (з цэнтрам ў вёсцы Богі) Варапаншчынская Верхненская (з цэнтрам ў вёсцы Верхняе) Глыбоцкая Друйская (з цэнтрам ў вёсцы Мілашава) Ёдская Залеская Ігуменская (з цэнтрам ў вёсцы Шкунцікі)Артыкул «Фарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна» Лужэцкая Лявонпальская Мёрская Мікалаўская Нова-Пагосцкая Пастаўская Перабродская (з цэнтрам ў вёсцы Лінкоўшчына) Пліская Празароцкая Стафанпольская Чарневіцкая (з цэнтрам ў вёсцы Ластаўка) Чарэская Язненская

Ураднікі павета Дзісенскія павятовыя маршалкі Вядомыя асобы Кастусь Акула (1925—2008) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч (нарадзіўся ў вёсцы Верацеі) Уладзімір Беняшэвіч (1874—1938) — гісторык, даследчык кананічнага права, археограф і візантыст, член-карэспандэнт АН СССР (нарадзіўся ў мястэчку Друя) Ігнат Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра Адам Шульга — дудар з трупы Ігната Буйніцкага Пётр Бурэц — знакаміты дудар з вёскі Асінаўка Язэп Драздовіч (1888—1954) — беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог (нарадзіўся ў засценку Пунькі) Янка Пачопка (1890—1977) пісьменнік, фалькларыст Міхась Машара (1902—1976) — беларускі паэт, празаік, драматург, перакладчык (нарадзіўся на хутары Падсосна) Пятро Мятла (1890—1936) — грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі 1863—1864, бібліяфіл Стэфан Еўзебіуш Грынеўскі (1843—1914) — быў шляхціцам з родавага маёнтка Якубёнкі Дзісенскага павета, у 1863-м сасланы ў Томскую губерню за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага Генрых Дмахоўскі (1810 — 1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.

Цікавыя факты Са шляхты Дзісненскага павета паходзіў Стэфан Яўсеевіч Грынявіцкі (1843–1914), бацька вядомага пісьменніка-рамантыка Аляксандра Грына, аўтара «Пунсовых ветразей» і «Бліскучага свету». За ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага С.Грынявіцкі быў сасланы ў Калывань Томскай губерні, а потым у 1868 г. яму было дазволена перабрацца ў Вяцкую губерню. Там у яго ў шлюбе з Ганнай Сцяпанаўнай Грынявіцкай ў 1880 г. нарадзіўся сын Аляксандр. Прозвішча С. Грынявіцкага было русіфікавана на ГрынеўскіАртыкул пра балет "Асоль" на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра Артыкул "Беларускія карані "Асоль", газета "Аргументы и факты в Белоруссии". – 2013. – 16 студзеня. – С. 25..

Літаратура

Катэгорыя:Паветы Віленскай губерні Катэгорыя:Паветы Мінскай губерні Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні