Супермэ́н або суперме́н () — выдуманы супергерой, персанаж коміксаў выдавецтва DC Comics і культавы амерыканскі герой. У іранічным значэнні — чалавек, упэўнены ў сваёй перавазе над іншымі.

Супермэн быў створаны мастаком Джо Шустэрам і пісьменнікам Джэры Сінгелам і ўпершыню з’явіўся ў коміксе Action Comics#1 у 1938 годзе.

Супермэн нарадзіўся на планеце Крыптон і атрымаў імя Кал-Эл. Калі ён быў дзіцём, бацькі адправілі яго на Зямлю на маленькім касмічным караблі за некалькі імгненняў да таго, як Крыптон быў знішчаны ў выніку прыроднага катаклізму. Яго карабель прызямліўся недалёка ад выдуманага гарадка Смолвіль. Ён быў знойдзены і ўсыноўлены фермерамі Джонатанам і Мартай Кент, якія назвалі яго Кларкам Кентам. Кларк развіў розныя звышчалавечыя здольнасці, такія як неверагодная сіла і непранікальная скура. Яго прыёмныя бацькі параілі яму выкарыстоўваць свае здольнасці на карысць чалавецтва, і ён вырашыў змагацца са злачыннасцю. Каб абараніць сваё асабістае жыццё, ён пераапранаецца ў стракаты касцюм і выкарыстоўвае псеўданім «Супермэн», калі змагаецца са злачыннасцю. Персанаж, як правіла, носіць сіні касцюм, чырвоны плашч і чырвона-жоўты сімвал «S» на грудзях. Кларк жыве ў выдуманым амерыканскім горадзе Метропаліс, дзе ён працуе журналістам у Daily Planet.

Супермэн — гэта архетып супергероя: ён носіць дзіўны касцюм, выкарыстоўвае кодавае імя і змагаецца са злом з дапамогай экстраардынарных здольнасцей. Хоць ёсць больш раннія персанажы, якія, магчыма, адпавядаюць гэтаму вызначэнню, менавіта Супермэн папулярызаваў жанр супергерояў і ўсталяваў яго ўмоўнасці. Ён быў самым прадаваным супергероем у амерыканскіх коміксах да 1980-х гадоў.

Сілы і здольнасці

Сверхчалавечая сіла, цягавітасць, спрыт, рэфлексы Палепшаны зрок Палёт Суперхуткасць Непаражальнасць Рэгенерацыя Суперінтэлект Паглынанне сонечнай энергіі

Фільмы і серыялы Год Фільм Акцёр Апісанне 1948 Супермэн Кірк Элін Гэта быў самы прыбытковы шматсерыйны фільм у гісторыі кіно. 1950 Чалавек-Атам супраць Супермэна Кірк Элін 1951 Супермэн і людзі-краты Джордж Рыўз 1951—1958 Прыгоды Супермэна Джордж Рыўз 1978 Супермэн Крыстафер Рыў Самы паспяховы мастацкі фільм пра Супермэна. У ім Супермэн упершыню сустрэўся з Лексам Лютарам. 1980 Супермэн 2 Крыстафер Рыў Супермэн змагаецца з трыма крыптонцамі. 1983 Супермэн 3 Крыстафер Рыў 1987 Супермэн 4: У пошуках міру Крыстафер Рыў 1988—1992 Супербой Джон Хеймс Джэрард Крыстафер 1993—1997 Лоіс і Кларк: Новыя прыгоды Супермэна Дзін Кейн 2001—2011 Таямніцы Смолвіля Том Уэлінг Серыял пра юнацтва Кларка Кента і момант яго станаўлення супергероем. 2006 Вяртанне Супермэна Брэндан Раўт 2013 Чалавек са сталі Генры Кэвел Перазапуск гісторыі Супермэна. 2016 Бэтмэн супраць Супермэна: Досвітак справядлівасці Генры Кэвел Першая сустрэча Супермэна з Бэтмэнам і Цуда-жанчынай у кіно.2020Супермэн і ЛоісТайлер ГэклінСпін-оф серыяла «Легенды заўтрага».

Мультфільмы Мультсерыялы:

Супермэн (1941—1943) Новыя Прыгоды Супермэна (1966—1970) Супермэн (1988) Супермэн (1997—2000)

Мультфільмы:

Супермэн: Брэйніяк Атакуе (2006) Супермэн: Судны дзень (2007) Цёмная Ліга Справядлівасці: Вайна Апакаліпсіса (2020)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны вэб-сайт Супермэн у Базе даных DC Супермэн на IMDb

Катэгорыя:Супергероі DC Comics Катэгорыя:Персанажы-іншапланецяне Катэгорыя:Выдуманыя журналісты Катэгорыя:Коміксы 1938 года Катэгорыя:Літаратурныя архетыпы