Баргузінскі хрыбет() — горны хрыбет у Забайкаллі, у Бураціі. Працягваецца на 280 км уздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа возера Байкал. Вышыня да 2841 м.

Складзены з гранітаў і крышталічных сланцаў. У рэльефе выдзяляюцца вострыя скалістыя вяршыні, стромкія схілы, раздзеленыя цяснінамі і ускладненыя карамі. Маюцца выхады тэрмальных мінеральных крыніц.

На заходнім схіле хваёва-лістоўнічная і цемнахвойная тайга, на ўсходнім схіле да вышыні 1400 м пераважае лістоўнічная тайга, вышэй — рэдкалессі з зараснікамі кедравага стланіка, якія змяняюцца горнымі тундрамі і ўчасткамі альпійскіх лугоў.

На заходнім схіле знаходзяцца Баргузінскі запаведнік, паўднёвей Забайкальскі нацыянальны парк.

Літаратура

Катэгорыя:Забайкалле Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі Катэгорыя:Горныя хрыбты Бураціі