Сядзібна-паркавы комплекс Путкамераў — помнік дойлідства класіцызму ў в. Райца (Карэліцкі раён). У будынку размешчаная медыцынская ўстанова.

Пабудаваны ў XIX стагоддзі ў маёнтку Слізняў. У пачатку XX стагоддзя сядзіба належала Ваўжынцу Путкамеру.

Архітэктура

Аднапавярховы драўляны Т-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Сцены атынкаваныя і дэкарыраваныя кутнімі пілястрамі, расчлянёныя вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Цэнтр галоўнага паўднёва-ўсходняга фасада вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку дваровага фасада да будынка прымыкае выцягнутае крыло. Унутраная планіроўка анфіладная.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Райца Катэгорыя:Палацава-паркавыя і сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі Катэгорыя:Славутасці Карэліцкага раёна Катэгорыя:Путкамеры Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі