Свята-Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў в. Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна.
Гісторыя Пабудаваная ў 1780 годзе ў стылі барока, у 1858 г. капітальна адрамантаванаНГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9—29; ф. 8, воп. 1, спр. 1223, арк. 33.. У пачатку XX ст. да фасада прыбудавана васьмерыковая шатровая званіца.
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Згарэла падчас пажару 24 ліпеня 2025 года.
Архітэктура
Прамавугольны цэнтральны неф асвятляецца невялікімі верхнімі вокнамі і накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтаром і трохвугольным франтонам з шалёўкай «ромбам» на галоўным фасадзе. У сярэдзіне вільчыка фігурны гранёны купалок. Бакавыя нефы накрытыя аднасхільнымі дахамі, якія каля алтара пераходзяць у трохвугольныя застрэшкі, а на галоўным фасадзе завершаныя двух’яруснымі чацверыковымі вежачкамі з гранёнымі купалкамі. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі зашклёныя вітражамі.
Інтэр’ер
Унутры нефы падзеленыя чатырма калонкамі з капітэлямі. Цэнтральны неф мае скляпеністае перакрыцце, бакавыя — плоскую столь. Сцены апрацаваныя пілястрамі. Прастора апсіды вылучана высокім трох’ярусным разным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы XVIII—XIX стст.: «Успенне святой Анны», «Маленне», «Святы Іосіф з дзіцем», «Апостал Пётр», «Святыя Іакім і Анна».
Над уваходам — хоры.
У 1914 г. з паўднёвага захаду да царквы прыбудаваная трох’ярусная чацверыковая званіца з васьмерыковым верхнім ярусам, завершаным шатровым дахам з дэкаратыўнымі шчытамі.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Жабінкаўскага раёна Катэгорыя:Сцяпанкі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Храмы Святога Міхаіла Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1780 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі