Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія «Нёман» гарадской акругі Тальяці — грамадскае культурна-асветніцкае задзіночанне беларусаў горада Тальяці. У 2005 годзе была зарэгістраваная арганізацыя ЦБК «Нёман». Пры суполцы стварыўся ансамбль беларускай песні «Купалінка». У верасні 2010 года зарэгістраванае як Мясцовая Беларуская Нацыянальна-культурная Аўтаномія «Нёман». Пры арганізацыі дзейнічае дзіцячы ансамбаль беларускай музыкі і песні «Зорачкі». Суполкай праводзяцца такія мерапрыемствы, як свята восені «Дажынкі», свята беларускай кухні «Калі ласка ў нашу хату», летняе свята «Купалле». Дзейнічае дамова пра супрацоўніцтва з Ваўкавыскім раёнам Гродзенскай вобласці Беларусі.
Кіраўнік арганізацыі — Людміла Іванаўна ДзёмінаБеларускія грамадскія арганізыцыі ў Расіі — Пасольства Беларусі ў Расеі .
Гл. таксама Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Расіі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:Тальяці Катэгорыя:2005 год у Расіі