Канёк Гадлеўскага (Anthus godlewskii) — птушка сямейства . Відавая назва дадзена ў гонар польскага заолага (1840—1880).
Апісанне Канёк Гадлеўскага падобны на , але афарбоўка з рудым налётам, асабліва на грудзях, кіпцюр задняга пальца амаль прамы. Ад адрозніваецца светлымі нагамі.
Распаўсюджанне Від распаўсюджаны ў раўнінных і горных стэпах Цэнтральнай і Усходняй Азіі ад усходняга Алтая і ўсходняга схілу на ўсход да . Да поўначы да паўднёвага схілу Тану-Ала, паўднёвага схілу хрыбта Сангілен, на ўсход ад да поўначы як мяркуецца, да 50-й паралелі, у Забайкаллі да 53-й паралелі. Паўднёвыя межы распаўсюджання не высветлены, як мяркуецца, на поўдзень да паўночнай мяжы Тыбецкага нагор'я. Жыве ў хмызняковым і камяністым стэпе.
Харчаванне Сілкуецца насякомымі і іх лічынкамі, дробнымі малюскамі і чарвякамі.
Размнажэнне Гняздуецца на сухіх схілах гор і пагоркаў. Гняздо ў паглыбленнях глебы, выслана сухімі сцяблінамі і лісцем, а латок конскім воласам і пухам. У поўнай кладцы 3-5 светла-шэрых яек з бурымі крапінкамі. Наседжвае кладку самка 12 дзён. Птушаняты вылупляюцца на працягу сутак. Самец корміць самку на гняздзе ў канцы наседжвання.
Спасылкі Позвоночные животные России: Конёк Годлевского
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1876 годзе Катэгорыя:Сітаўкавыя Катэгорыя:Птушкі Азіі Гадлеўскі