Іосіф Васільевіч Бахар ( — пасля 20.10.1937) — беларускі кінарэжысёр.
Біяграфія
Працаваў кінарэжысёрам на студыі «Белдзяржкіно» ў Мінску. Рэжысёр і сцэнарыст (разам з Юрыем Тарычам) мастацкага фільма "Да заўтра" (1929). Разам з Леанідам Малчанавым у 1934 годзе зняў фільм «Палескія рабінзоны» — экранізацыю аднайменнай аповесці Я. Маўра пра юных натуралістаўПолесские робинзоны . Фільм захаваўся не цалкам, у ім адсутнічаюць заключныя 5-ая і 6-ая часткі.
Арыштаваны 4 жніўня 1937. Асуджаны 20.10.1937.
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Беларусьфільм