Вавілона-асірыйская культура — культура народаў, што насялялі ў 4—1 тыс. да н.э. Месапатамію (Двухрэчча Тыгра і Еўфрата, тэрыторыя сучаснага Ірака) і стварылі буйныя дзяржавы — Шумер, Акад, Вавілонію і Асірыю. Матэрыяльная культура Месапатаміі мела дастаткова высокі ўзровень. З 3-га тыс. да н.э. тут вядомы ліццё і коўка металаў, чаканка і філігрань. У ваеннаей тэхніцы выкарыстоўваліся калясніцы (пач. 2-га тыс.), панцыры з медных пласцінак (сярэдзіна 2-га тыс.), мячы, каменныя і наплаўныя масты і інш. У 7 ст. да н.э. ў Асірыі пабудаваны першы каменны акведук.

Матэматыка

Для практычнага гаспадарчага выкарыстання распрацоўваліся сістэмы мер, метады вызначэння плошчаў і аб'ёмаў, што садзейнічала развіццю . Вавілонскія матэматыкі карысталіся . На яе аснове былі створаны табліцы дзялення і множання лікаў, і кубоў лікаў і іх квадратных і кубічных каранёў; маглі рашаць квадратныя ўраўненні, карысталіся правілам, якое зараз называецца тэарэмай Піфагора.

Хімія Хімія ў вавіланян мела выключна дастасавальны характар: захаваліся рэцэпты вырабу бронзы, прыгатавання шматколернай палівы для керамікі. Вялікіх поспехаў асірыйцы дасягнулі ў апрацоўцы скур і вырабе фарбаў.

Астраномія

У сувязі з мараплаваннем развівалася . Вавілонскія астраномы адрознівалі планеты і зоркі. Кожная планета (акрамя Меркурыя) мела сваю назву, праводзіліся назіранні планет, быў адкрыты сарас — прамежак часу, праз які сонечныя і месяцавыя зацьменні паўтараюцца ў пэўнай паслядоўнасці. Вавіланяне першымі сталі карыстацца сямідзённым тыднем і 24-гадзіннымі суткамі (з дванаццаццю падвойнымі гадзінамі).

Медыцына Адносна высокі ўзровень дасягнуты і ў медыцыне: сістэматызацыя захворванняў і лекавых сродкаў, анатамічныя апісанні асобных частак цела чалавека, (ампутацыя, зрошчванне касцей і інш). Асірыйцы ў медыцыне ўжывалі больш чатырохсот раслінных і мінеральных зелляў. Захаваныя медыцынскія тэксты паведамляюць пра выкарыстанне амулетаў і замоў пры лячэнні хвароб, хоць у многіх выпадках асірыйцы звярталіся да дапамогі больш эфектыўных сродкаў. Напрыклад, урачы прапісвалі халодныя ванны для здымання ліхаманкавых станаў і прызнавалі, што зубная інфекцыя можа быць прычынай шэрага захворванняў. Ёсць сведчанні, што асірыйскія медыкі займаліся таксама лячэннем псіхічных захворванняў.

Гісторыя

Зачаткам гісторыі як навукі ў Вавілоне лічыцца «», дзе выкладзены гістарычныя падзеі ад моманту, «калі царственнасць спусцілася з неба», і да больш позніх цароў. Спіс складзены каля 2100 да н.э. для абгрунтавання абсалютнасці царскай улады. Вяліся таксама спісы найбольш прыкметных падзей, рабілася датаванне. Быў звычай закладваць у фундамент будынкаў для будучых пакаленняў царскія надпісы з апісаннем дзеянняў цароў. З сярэдзіны 8 ст. да н.э. вёўся рэгулярны летапіс. Да першых прац навуковага характару адносяцца спісы знакаў пісьма (напачатку малюнкавых, потым клінапісных) і пераліку тэрмінаў, запісаных з дапамогай такіх знакаў. Упершыню яны былі складзены каля 3000 да н.э.

Міфалогія

, што дайшлі да нас, адлюстроўваюць уяўленні народаў, якія займаліся ірыгацыйным земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем. Паводле міфаў, свет створаны або багіняй-маці, або (у позніх міфах) мужчынскім бажаством (Энліль, Мардук); унутры зямлі знаходзіцца змрочны горад мёртвых. Вавілонскі міф «Энума Эліш» 2-га тыс. да н.э. апавядае пра барацьбу старэйшых багоў, якіх узначальвае пачвара — багіня Тыямат — «Мора», з малодшымі на чале з богам Мардукам.

Прыкметнае месца займае міф пра патоп і адзінага чалавека, які выратаваўся, — мудрага Зіўсудру (шумерскае; акадскае — Утнапішты). Канкрэтныя рысы міфу надалі параўнаўча частыя ў Двухрэччы разбуральныя навадненні. Цыкл міфаў г. Урук звязаны з імёнамі герояў Энмеркара, Лугальбанды і Гільгамеша. Да нашага часу дайшлі пераважна запісы афіцыйных версій міфаў, прасякнутыя ідэяй чалавечага бяссілля перад багамі.

Рэлігія

старажытных плямёнаў Двухрэчча прайшла складаную эвалюцыю ад першасных культаў — фетышызму, татэмізму, анімізму праз політэізм да фарміравання монатэізму. У вераваннях шумера-акадскіх плямён спачатку пераважалі абшчынныя культы. З утварэннем рабаўладальніцкай Акадскай дзяржавы ўзніклі культы агульнадзяржаўных багаў Ана, Энліля і Энкі.

З ператварэннем Вавілона ў цэнтр дзяржавы галоўным богам стаў Мардук. У Асірыі быў пашыраны той жа пантэон багоў, дапоўнены асобнымі мясцовымі божаствамі, сярод якіх вярхоўным лічыўся Ашур — заступнік аднайменнага горада Асірыі. Вавілона-асірыйская рэлігія ўключала таксама земляробскія культы, у прыватнасці культ бога , які памірае і ўваскрасае; у ёй былі пашыраны дэманалогія, магія, астральныя культы і да т.п. З вавілона-асірыйскай рэлігіі многае запазычылі наступныя рэлігіі, у прыватнасці іўдаізм і хрысціянства.

Літаратура

народаў Двухрэчча ў першай палове 3-га тыс. да н.э. была вусная. Верагодна, менавіта ў гэты час узнікла частка шумерскіх эпічных песень пра герояў г. Урук — Энмеркара (, ), Лугальбанду (, ) і Гільгамеша, якія дайшлі ў запісах 19—18 ст. да н.э., а таксама пра багіню Інін.

24—21 ст. да н.э. — перыяд росквіту гістарычна-гераічнага эпасу на шумерскай і акадскай мовах пра дзейнасць і ваенныя паходы цароў Саргана і Нарамсіна. Да 22 ст. да н.э. можна аднесці узнікненне акадскай эпічнай паэмы пра Гільгамеша, у якой з вялікай мастацкай сілай расказваецца пра трагічны чалавечы лёс і пошукі бессмяротнасці.

Да канца 3-га тыс. да н.э., відаць, адносяцца асноўныя вядомыя шумерскія літаратурныя тэксты — афарыстычныя павучанні, пакаянныя псалмы, літургічныя «плачы», пахавальныя элегіі і інш. Класічная акадская (вавілонская) літаратура 16—12 ст. да н.э. складаецца з вялікага касмаганічнага эпасу з 7 песень, у якіх апісваецца стварэнне свету з хаосу, а таксама барацьба старэйшага і малодшага пакаленняў багоў. Вялікая колькасць акадскіх і частка шумерскіх тэкстаў, што дайшлі да нашага часу, захоўваліся ў Ніневійскай бібліятэцы асірыйскага цара Ашурбаніпала. Арыгінальныя літаратурныя помнікі ў Асірыі амаль не ствараліся.

Самастойным жанрам асірыйскай літаратуры лічацца царскія аналы, напісаныя рытмічнай прозай, у якіх намаляваны яскравыя карціны ваенных паходаў і бітваў. Помнікі старой вавілонскай, а часткова і шумерскай, пераважна культавай, літаратуры перапісваліся да І ст. да н.э. на жывой арамейскай мове. Амаль уся літаратура народаў старажытнага Двухрэчча — вершаваная.

Мастацтва

У мастацкай культуры старажытнага свету важнае месца займаюць пластычныя мастацтвы плямён і народаў Месапатаміі 4—1-га тыс. да н.э. Тут складваліся і развіваліся многія формы архітэктуры, скульптуры і іншыя формы ўвасаблення ў мастацтве чалавека і навакольнага свету, характэрныя для наступных эпох. Мастацтва 5—4-га тыс. да н.э. — гэта культавыя пасудзіны з гліны, расфарбаваныя геаметрычным узорам і стылізаванымі выявамі птушак, звяроў і людзей, статуэткі з гліны. З сярэдзіны 4-га тыс. да н.э. тут з’явіўся ганчарны круг, развівалася будаўніцтва храмаў, сцены якіх часам аздабляліся геаметрычнымі мазаічнымі ўзорамі. У канцы 4 — пач. 3-га тыс. да н.э. развівалася круглая скульптура, дасягнула росквіту мастацтва гліптыкі.

Шумер У першай палове 3 тысячагоддзя да н.э. значна ўмацаваліся першыя, нетрывалыя палітычныя ўтварэнні, рабаўладальніцкія гарады-дзяржавы, якія ўключалі навакольныя паселішчы і дзе былі яшчэ вельмі адчувальныя перажыткі першабытнаабшчынных адносін. Паміж маленькімі гарадамі-дзяржавамі ўзнікалі пастаянных ваенныя сутыкненні з-за зямель, арашальных каналаў, скаціны і рабоўШумер раннединастического периода. (2850—2400 гг. до н.э.).

Адным з вельмі моцных і багатых гарадоў-дзяржаў з’яўляўся Ур. Кіраўнікі Ура ўзводзілі ў горадзе храмы, будавалі палацы. Сіла іх і багацце пацвярджаюцца шматлікімі сапраўды каштоўнымі высокамастацкімі прадметамі, якія былі знойдзены ў іх грабніцах.

Галоўным відам мастацтва раннедынастычнага перыяду была архітэктура. Асноўным будаўнічым матэрыялам па-ранейшаму служыла сырцовая цэгла і толькі зрэдку — абпаленая цэгла; у вельмі малой колькасці ўжывалі прывазны камень і дрэва. Асноўныя рысы архітэктуры, якія склаліся яшчэ ў канцу 4 — пачатку 3 тысячагоддзя да н.э. у гэты перыяд працягвалі развівацца. Галоўныя гарадскія будынкі — храмы і палацы будаваліся на штучных платформах з утрамбаванай гліны. Сцены будынкаў і платформаў апрацоўвалі лапаткамі.

Храм багіні Нінхурсаг ва , прадмесці Ура, сярэдзіны 3 тысячагоддзі да н.э.— тыповы прыклад храмавай пабудовы. Ён меў традыцыйную для шумерская архітэктуры платформу з лесвіцай. Новыя ж рысы, прыўнесеныя раннедынастычным перыядам,— некаторае ўскладненне агульнай кампазіцыі, большая дэкаратыўнасць афармлення.

Скульптурныя выявы з розных парод каменя (вапняку, пясчаніку мясцовага алебастру), бронзы, а магчыма, і з дрэва выконвалі пераважна для храмаў. Памер іх галоўным чынам невялікі — да 35—40 см. Прызначэнне пераважнай большасці з іх было ўвесь час маліць багоў пра пасланне ўсялякага дабрабыту той асобе, па заказе якой яны былі зроблены. У сувязі з такой роляй скульптуры выпрацаваліся пэўныя нормы выявы чалавечай фігуры. У першую чаргу, гэта схематызм абагульненых форм і ў многіх выпадках умоўна скарочаныя прапорцыі фігур.

Пры стылістычным адзінстве ў розных частках Двурэчча існавалі некаторыя адрозненні ў характары выканання статуй адарантаў і багоў. У гарадах на самым поўдні панавалі прысадзістыя, скарочаныя прапорцыі фігур, круглая, шарападобная форма галоў. Для Паўночнага Двурэчча былі ўласцівыя стройныя выцягнутыя прапорцыі, больш падоўжаная форма галоў і твараў. У групе скульптур з Паўднёвага Двурэчча найбольш тыповыя дзве: базальтавая статуя начальніка жытніц горада Урука па імі Курліль і адкрытая ў Лагашы вапняковая статуя жанчыны, якая моліцца. Аб’ёмы абедзвюх скульптур — Курліля, які сядзіць са скрыжаванымі нагамі, і жанчыны, якая стаіць — надзвычай мала расчлянёныя. У стылістычным жа плане падкрэсленне толькі самага асноўнага ў сілуэце і ва ўсіх частках фігур надае ім манументальнасць, нягледзячы не іх невялікую вышыню. Спакой поз, ураўнаважанасць правага і левага бакоў скульптур надаюць ім урачыстасць.

Сярод фігур з Паўночнага Двурэчча сярэдзіны 3 тысячагоддзі да н.э. вельмі характэрны каменныя статуі бога Аб-У і багіні з горада Эшнуна. Як і скульптура з Паўднёвага Двурэчча, яны пабудаваны франтальна і разлічаны на ўспрыманне іх у храме з пярэдняга боку і ў тры чвэрці. Але з-пад цяжкіх шарсцяных адзенняў гэтых фігур бачныя прамыя моцныя ногі. У скульптур асабліва велізарныя іх інкруставаныя чорныя «усёвідушчыя» вочы, якія займаюць ці ледзь не палову твара. У руках яны трымаюць пасудзіны са свежай вадой.

Статуя Эбіх-Іля створаная з блакітнага і белага каменя, яго вялікія вочы надаюць абліччу гэтага барадатага чалавека выраз наіўнасці. Эбіх-Ці сядзіць на круглым «зэдліку» ў пышнай спадніцы ўпрыгожанай пасмамі густой шэрсці. Уся яго фігура рэалістычная, прапарцыйная.

Рэльефныя выявы раннедынастычнага перыяду ў сувязі з адсутнасцю яшчэ адзіных кананізаваных норм выканання, адзначаны своеасаблівай выразнасцю і дэкаратыўнасцю. Гэта знаходзіць адлюстраванне, у першую чаргу, у разнастайнасці кампазіцый у рознай мадэлёўцы форм. Пануе паслядоўнасць выяўленчага апавядання пра тую ці іншую падзею. Каб перадаць усё як мага больш ясна, асобныя сцэны размеркаваны паясамі, фігура галоўнага персанажа — кіраўніка ці бога — большая за іншыі. Рэльефы выразаны на нейтральным, не занятым іншымі выявамі фоне выразнымі больш-менш плоскімі сілуэтамі. Твары, а таксама фігуры ў цэлым тыпізаваны. Найбольш распаўсюджаныя сюжэты: закладка храмаў, перамога над ворагамі, баль пасля закладкі ці перамогі.

Стэла цара Эанатума была створана ў адзначэнне перамогі горада-дзяржавы Лагаша над адным з суседніх гарадоў Умай. Стэла Эанатума высечана, несумненна, творча адораным аўтарам. Перамогу ўвасабляе буйная фігура бога Нінгірсу, якая займае ўвесь пярэдні бок пліты. thumb|400px|Штандар вайны і міру з Ура