Вышыўка процягам, — вышывальная тэхніка, заснаваная на выкарыстанні шва «», якая імітуе ўзорыстае бранае ткацтва. Лакальныя беларускія назвы — нацяг, завалаканне, процяг, шыццё наборам, нашыванне, нашыванне кажушковэ, нацяганне, засмыканнеБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 127.
Вышыўка процягам валодае багатым спектрам дэкаратыўна-арнаментальных магчымасцей для стварэння геаметрычнага арнаменту і бардзюрных кампазіцый.
Гісторыя
Вышыўка процягам старажытны агульнаславянскі прыём вышыўкіБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 320.. Знешне шыццё наборам нагадвае бранае ткацтва. Па гатовых узорах цяжка адрозніць, зроблена тканіна на ткацкім станку ці «выбрана» іголкайЛебедева, Н. И. Прядение и ткачество восточных славян в XIX — начале XX в. / Н. И. Лебедева. — [Москва : издательство АН СССР, 1956]. -С. 462—540 : ил.. Такое падабенства дало падставы для спрэчак пра тое, якая з гэтых тэхнік першасная, а якая вытворная. Большасць даследчыкаў сыходзіцца на тым, што шоў-набор папярэднічаў бранаму ткацтву, паколькі яно ў пэўнай ступені з’яўляецца механізаваным працэсам і дазваляе выконваць аналагічныя ўзоры з меншымі затратамі часу Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник /Г. С. Маслова. — М., 1978. — С. 30 — 31.Фадзеева, В. Я. Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева. — Мінск, 1991. — С. 83.. І сапраўды, вышыўка наборам вызначаецца больш вытанчанай распрацоўкай арнаментальных матываў і ювелірнасцю іх выкананняБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 321..
З канца XIX стагоддзя вышыўка наборам хоць і саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, але ўсё яшчэ пераважае сярод іншых відаў лічаных швоў на Заходнім Палессі, у паўднёвых раёнах Цэнтральнай Белараусі, сустракаецца на Падняпроўі і Панямонні.
Тэхніка выканання Процягам вышываюць іголкай з тупым канцом на тканіне з палатняным перапляценнем нітак.
Нітку замацоўваюць з выварату палатна, пераводзяць на правы бок. Вышываюць справа налева тэхнікай «наперад іголку». Іголку накіроўваюць паміж двума суседнімі ніткамі ўтка і набіраюць на яе колькасць нітак асновы, пэўную схеме арнаменту. Калі дасягаюць левага краю арнаменту, з выварату палатна робяць шывок на адну нітку па вертыкалі, выводзяць іголку на асабовы бок і круцяць палатно на 180°. Наступны шэраг вышываюць дакладна паўтараючы папярэдні. Трэці шэраг вышываюць па схеме арнаменту, а чацвёрты зноў паўтарае яго.
Рэгіянальныя беларускія назвы гэтай тэхнікі (нацяг, процяг, нацяганне, завалаканне) тлумачаць і тэхнілогію яе выканання: нітка працягваецца па ўсёй шырыні ці даўжыні ўзору, шывок кладзецца ўздоўж нітак асновы ці ўтку то зверху, то знізу тканіны, утвараючы на яе адваротным баку негатыўнае адлюстраваннеБеларускае народнае мастацтва / Я. М. Сахута; (фота Я. М. Сахуты, Г. Л. Ліхтаровіча, В. У. Харчанкі). ― Мінск : Беларусь, 2011. — 367 с. С. 319..
Рэгіянальнасць
Паколькі процяг з’яўляецца лагічным пераемнікам ткацтва, ён сустракаецца ў вышыўцы многіх народаў свету. У англамоўных краінах гэтае шво вядомае пад назвай , у Расіі — як , ва Украіне — .
Беларусь
Вышыўка процягам займае цэнтральнае месца сярод вышывальных швоў у беларусаўБеларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева; [рэдактар В. К. Бандарчык] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 197, с. : іл., каляр. іл. ; 22 см. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 2000 экз. — ISBN 5-343-00159-9 (у пераплёце) : 4 р. С. 83.. Багатай узорыстай вышыўкай, выкананай у тэхніцы папярочнага набору, вылучаецца шэраг лакальных мастацкіх комплексаў: сарочкі і фартухі лунінецкага (вічынскіх палян) строю; наміткі са Старадарожскага раёна; чорныя и цёмна-бардовыя вышыўкі ў жаночым касцюме з вёсак Страдзеч, Прылукі Брэсцкага раёна; маларыцкія платы; сарочкі, фартухі і ручнікі з Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласціБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 131.
Расія
У рускай народнай вышыўцы шоў «набор», які адносяць да старажытных швоў, называецца, як і бранае ткацтва, «брань», «па бранаму»Маслова, Г. С. Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник / Г. С. Маслова. — М. : Наука, 1978. — 208 с. С. 41. У рускіх народных тканінах гэтым відам шва карысталіся радзей, чым іншыміКалмыкова, Л. Э. Народная вышивка Тверской земли. Вторая половина XVIII — начала XX в. Из собрания Загорского государственного историко- художественного музея-заповедника [Текст] = Folk Embroidery of the Tver Region. In State Art Museum of Zagorsk / Л. Э. Калмыкова. — Ленинград: Художник РСФСР, 1981. — 203,с.: ч./б., цв. ил. С. 31. У кампазіцыях геаметрычны арнамент, выкананы наборам, гуляў падпарадкаванае становішчаРаботнова, И. П. Финно-угорские элементы в орнаменте северорусской вышивки и тканья / И. П. Работнова // Русское народное искусство Севера : сб. ст. — Л. : : Сов. художник, 1968. — С. 83 — 90..
Украіна
На тэрыторыі Украіны характэрная для Палесся, дзе ім вышываюць пераважна істужачныя геаметрычныя арнаменты чырвонага колеру з нязначным украпваннем сіняга або чорнага.
Крыніцы
Літаратура Дяків-Оніл Т. Українські стіби. — Філадельфія, 1984. — С. 24-25. Кара-Васильєва Т., Заволокіна А. Українська народна вишивка. — К.: Либідь, 1996. — С. 54-55. — ISBN 5-325-00539-1. Кара-Васильєва Т. Історія української вишивки. — К.: Мистецтво, 2008. — С. 184—190. — ISBN 978-966-577-133-3. Кулинич-Стахурська О. Мистецтво української вишивки. — Львів, 2007. — С. 17-20. — ISBN 978-966-02-4282-1. Сусак К., Стеф’юк Н. Українське народне вишивання. — К.: Науковий світ, 2006. — С. 132—133. — ISBN 966-675-416-9. Українець А. Особливості народного вбрання мешканців Сарненського району (за матеріалами експедиції Центру захисту культурної спадщини від техногенних катастроф) // Західне Полісся : Історія та культура., ІІІ Рівне: (2009) С. 97-105. Цибульова Г., Гаврилова Г. Ручне вишивання. — К.: Техніка, 1982. — С. 36. Korzeniowska J. Hafty polieskie i wołyńskie. — Warszawa: Bluszcz, 1933. — 20 с.
Катэгорыя:Вышыўка Катэгорыя:Палессе