Цна (у верхнім цячэнні — Чырвоная) — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, у Смалявіцкім і Лагойскім раёнах і на мяжы Барысаўскага і Лагойскага раёнаў, левы прыток ракі Гайна.
Назва Даследчыкі мяркуюць, што назва мае балцка-прускае або славянскае паходжанне. Цна.
Гідраграфія Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 609 км². Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша.
Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Літвічы (Лагойскі раён). Уцякае ў Гайну прыкладна за 400 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі Смалявіцкага раёна.
Даліна трапецападобнай формы, месцамі невыразная. Шырыня даліны 1—2, месцамі да 3,5 км. Схілы даліны спадзістыя, вышынёй ад 3—4 м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэнні. Рэчышча каналізаванае, за выключэннем 14 км ад вытоку і 2 км ад вусця.
Прытокі: Ісга, Пядынь (Пядынка), Гнюта, Чарніца, Макоўза, Студзянец, Лавоша (Лавошынка)П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96..
У Цну сцякаюць воды з раўчукоў меліярацыйных сістэм. У басейне Цны вадасховішча Макоўза.
Доступ да сярэдняга цячэння Цны ад 2018 г. перагароджаны, бо ўваходзіць у тэрыторыю плошчай 32 кв. км, аддадзеную ў арэнду катарскаму шэйху на 99 гадоў рашэннем цэнтральных уладаў ад 2013 г.
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г. Ліст карты N-35-69 Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Рака Цна // Фотоэнциклопедия Беларуси
Катэгорыя:Прытокі Гайны Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Рэкі Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна