Міністэ́рства тра́нспарту і камуніка́цый Рэспу́блікі Белару́сь (Мінтранс Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які рэгулюе дзейнасць аўтамабільнага, чыгуначнага, гарадскога электрычнага, унутранага воднага, марскога транспарту, грамадзянскай авіяцыі Министерство транспорта и коммуникаций https://president.gov.by/ru/statebodies/ministerstvo-transporta-i-kommunikaciy.

Асноўныя задачы рэалізацыя адзінай дарожна-транспартнай палітыкі, для задавальнення патрэбнасцей эканомікі і насельніцтва ў транспартных паслугах, з улікам мінімізацыі шкоднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці ў галіне аўтамабільнага, марскога, унутранага воднага (за выключэннем маламерных суднаў), чыгуначнага, гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай дзейнасці, лагістычнай сістэмы рэспублікі, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць дзейнасць у названых галінах; садзейнічанне ўстанаўленню прамых сувязей паміж транспартнымі арганізацыямі Беларусі і іншых дзяржаў, прыцягненне інвестыцый; правядзенне ў галіне транспартнай дзейнасці эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльнай палітыкі; фарміраванне і ўдасканаленне прававых асноў функцыянавання ў галіне транспартнай дзейнасці; забеспячэнне эфектыўнага кіравання рэспубліканскай уласнасцю ў галіне транспартнай дзейнасці; павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці экспарту ў галіне транспартнай дзейнасці.

Гісторыя 5 лютага 1993 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову «Аб утварэнні Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь». 22 ліпеня 1993 года Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 491, згодна з якой у склад утворанага Міністэрства транспарту і камунікацый ўвайшлі Беларуская чыгунка і Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі. У складзе Міністэрства былі ўтвораны 3 дэпартаменты: аўтамабільнага транспарту, грамадзянскай авіяцыі, чыгуначнага транспарту. Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 1995 года № 126 і ад 17 красавіка 1996 года № 150 Дэпартамент грамадзянскай авіяцыі і Беларуская чыгунка былі выведзены з вядзення Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. 6 чэрвеня 1996 года пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 368 пры Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь створаны Камітэт па аўтамабільных дарогах. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года № 516 Камітэт па аўтамабільных дарогах ліквідаваны і створаны Дэпартамент «[Белаўтадар]» з правамі юрыдычнай асобы, а таксама на Міністэрства транспарту і камунікацый ускладзена правядзенне адзінай дарожна-транспартнай палітыкі, незалежна ад віду транспарту. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 года № 289 да Міністэрства транспарту і камунікацый далучаны Дзяржаўны камітэт па авіяцыі і створаны адпаведны Дэпартамент па авіяцыі, а таксама падпарадкавана Беларуская чыгунка.

Міністры А. Е. Андрееў (1963—1984; міністр аўтамабільнага транспарта) Уладзімір Бародзіч (1984—1993; міністр аўтамабільнага транспарта да 1988, міністр транспарта ў 1988—1993) Сцяпан Шкапіч (1993—1994); Аляксандр Лукашоў (1994—2001) Міхаіл Баравы (2001—2005) Уладзімір Сасноўскі (2005—2009) Іван Шчэрба (2009—2012) Анатоль Сівак (2012—2018) Аляксей Аўраменка (2019—2023) Аляксей Ляхновіч (з 2023)

Структура Дэпартамент па авіяцыі Галоўнае ўпраўленне аўтамабільных дарог Галоўнае ўпраўленне эканомікі і фінансаў Упраўленне аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Упраўленне кантролю і забеспячэння дзейнасці Упраўленне марскога і рачнога транспарту Упраўленне навукова-тэхнічнай палітыкі і інфарматызацыі Упраўленне стратэгічнага развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва Беларуская чыгунка Транспартная інспекцыя

Крыніцы

Спасылкі Сайт Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі

Беларусь Транспарт Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе