Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь (Мінспорту Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне фізічнай культуры і спорту. Каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Кіраўніцтва Міністр — Сяргей Міхайлавіч Кавальчук. Першы намеснік Міністра — Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч. Намеснік Міністра — Аляксандр Іванавіч Баравуля.
Задачы Паводле статута ведамства мае наступныя задачы: парадкаванне фізічнага выхавання; распрацоўка захадаў пашырэння фізічнага выхавання; правядзенне доследаў выніковасці аздараўлення насельніцтва, дзіцячых і юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненняў; узгадненне фізічнага выхавання і гульняў сярод непрацаздольных асоб; правядзенне гульняў у Беларусі.
Гісторыя 10 лістапада 1995 года заснавана як Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі БеларусьУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1995 года № 456.
З 1 студзеня 2026 года — Міністэрства спорту Рэспублікі БеларусьУказ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2025 года № 329 «О совершенствовании государственного управления в сфере туризма».
Падначаленыя арганізацыі Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву Дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне» Навукова-тэхнічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кампак» Нацыянальныя спартыўныя латарэі Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама» Чыжоўка-Арэна Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву па гандболе
Кіраўнікі Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў (20 лістапада 1995 года — 12 снежня 1996 года); Уладзімір Іосіфавіч Макейчык (13 студзеня 1997 года — 16 сакавіка 1998 года); Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (16 сакавіка 1998 года — 16 красавіка 1999 года); Яўген Мікалаевіч Ворсін (16 красавіка 1999 года — 23 студзеня 2003 года); Юрый Леанідавіч Сівакоў (23 студзеня 2003 года — 6 ліпеня 2005 года); Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў (6 ліпеня 2005 года — 26 чэрвеня 2009 года); Алег Леанідавіч Качан (26 чэрвеня 2009 года — 28 кастрычніка 2012 года); Аляксандр Ігаравіч Шамко (31 кастрычніка 2012 года — 15 лютага 2018 года); Сяргей Міхайлавіч Кавальчук (5 сакавіка 2018 года — цяперашні час).
Крыніцы
Спасылкі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь
Спорту Катэгорыя:Спорт у Беларусі Катэгорыя:Турызм у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1991 годзе