Са́нга () — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Конга и часткова на мяжы з Камерунам, правы прыток ракі Конга.

Утвараецца ў Санга-Мбаэрэ пры зліцці рэк Кадэі і Мамберэ. Тэрыторыя водазабору ракі Санга і прытокаў уключае Усходні рэгіён Камеруна, Заходнія правінцыі ЦАР (Нана-Мамберэ, Мамберэ-Кадэі і Санга-Мбаэрэ) і дэпартаменты Санга і Кювет Рэспублікі Конга (Бразавіль).

Даўжыня ракі складае 785 км, ад вытоку ракі Кадэі — каля 1300 км. Плошча вадазбору каля 200 000 км². Асноўныя прытокі: Джа (справа) і Ліквала-оз-Эрб. Сярэдні расход вады ад 700 м³/с у сакавіку да 4250 м³/с у кастрычніку—лістападзеАфрика: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл..

Рака суднаходная да месца зліцця Кадэі і Мамберэ.

Літаратура

Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 330. — 671 с. с илл.

Спасылкі Sangha River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі Камеруна Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Конга Катэгорыя:Рэкі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Прытокі Конга