Tokyo Sky Tree () — вяшчальная і назіральная вежа ў раёне Суміда горада Токіа, Японія, якая ўключае ў сябе рэстаранны комплекс. Яна стала самым высокім збудаваннем Японіі яшчэ ў 2010 годзе і дасягнула вышыні 634 метра ў сакавіку 2011, стаўшы самай высокай вежай у свеце (перасягнуўшы высату тэлевежы Гуанчжоу) і другім па вышыні будынкам у свеце пасля Бурдж-Халіфы (829,8 метраў).

Катэгорыя:Раён Суміда, Токіа Катэгорыя:Небаскробы Токіа Катэгорыя:Назіральныя вежы Японіі Катэгорыя:Тэлевежы Японіі