Дыма́рка, канал Дымарка — рака ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Закованка (басейн Прыпяці).
Даўжыня ракі 18,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 43 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Боруск, вусце за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Пеніца. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Вадазбор нізінны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці