Абе́даўка, Дранёўка — рака (магістральны канал) у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток канала Ненач (басейн Прыпяці).
Даўжыня 30 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 130 км². Дзейнічае з 1964 года. Пачынаецца за 4 км на захад ад вёскі Вязавіца, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Убалаць. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў канаву Ненач за 12 км ад вусця каля вёскі Сухавічы. Рэчышча каналізаванае.
У басейне ракі вадасховішча КамунарНазва вадасховішча ў адпаведнасці з .
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Калінкавіцкага раёна